Беларуская Служба

Міжнародны дзень кавы: выбірайце каву са знакам справядлівага гандлю

29.09.2023 14:14
29 верасня 2016 года адзначаецца Міжнародны дзень кавы – свята аднаго з самых важных сельскагаспадарчых прадуктаў у свеце.
Аўдыё
  • Міжнародны дзень кавы: выбірайце каву са знакам справядлівага гандлю
Каваshutterstock.com/auns85

 З гэтай нагоды гучыць заклік да спажыўцоў выбіраць каву са знакам справядлівага гандлю.

Спажыўцы асацыююць каву з задавальненнем, але для больш чым 30 мільёнаў фермераў з усяго свету вытворчасць кавы – гэта штодзённая, цяжкая і карпатлівая праца, і ў той жа час вельмі нізкааплатная. Прычынамі такога становішча з'яўляюцца спекуляцыі на фінансавых рынках, нязначны ўплыў вытворцаў на цану ўраджаю і ваганні абʼёмаў ураджаю, выкліканыя, у тым ліку, зменамі клімату. Сутыкнуўшыся з сілай свабоднага рынку, фермеры аказваюцца безабароннымі. Fairtrade (справядлівы гандаль) спрабуе гэта змяніць.

Канцэпцыя справядлівага гандлю ўзнікла для таго, каб вярнуць пэўную нармальнасць у міжнародным гандлі, расказвае Міхал Брыда-Пшыбышэўскі з фонду «Кааліцыя справядлівага гандлю – Fairtrade Польшча».

-Мы хочам з вытворцамі з краін глабальнага Поўдня, а мы працуем з фермерамі з краін Цэнтральна-Паўднёвай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Акеанія і Азія, супрацоўнічаць з фермерамі на роўных правах. А ад іх насамрэч пачынаюцца ланцугі паставак. Каб яны атрымлівалі сумленную зарплату і маглі ўтрымлівацца з працы сваіх рук, развіваць лакальную супольнасць, а іх дзеці маглі хадзіць у школу, а не на працу. Гэта галоўныя прынцыпы справядлівага гандлю. Fairtrade мае акрэсленыя стандарты для сертыфікаваных сельскагаспадарчых кааператываў з гэтых краін, а таксама для скупшчыкаў і імпарцёраў, якія скупляюць тавар і пастаўляюць яго на рынак Паўночнай Амерыкі і Еўропы.


. .

Міхал Брыда-Пшыбышэўскі заахвочвае купляць каву са знакам сертыфікату «Fairtrade». Гэта круглы зялёна-блакітна-чорны значок на чорным фоне, абавязкова з напісам «Fairtrade».

-Значок знаходзіцца на ўпакоўцы прадукта. Калі казаць пра каву, то каву з такім сертыфікатам можна купіць і ў інтэрнэт-крамах, і стацыянарных, таксама ў папалярных гандлёвых сетках. Цікава, што такую каву робяць на некаторых запраўках, як у пачках, так і наўпрост з кавамашыны. Заахвочваю пацікавіцца, пашукаць, але і пытацца, паколькі гэта знак для ўладальнікаў фірм, каб кава і іншыя прадукты вырабляліся з пашанаваннем правоў чалавека і клопатам пра навакольнае асяроддзе.

Фермерам, якія вырошчваюць каву, становіцца ўсё цяжэй вырабляць і прадаваць дастаткова ўраджаю, каб пракарміць сябе і свае семʼі. Гэта вынік змен клімату, наступствы якіх усё больш зніжаюць даходы фермераў. Справядлівы гандаль надае вялікую ўвагу падтрымцы фермераў у барацьбе з наступствамі змены клімату, гаворыць Міхал Брыда-Пшыбышэўскі:

- Мы папулярызуем ураўнаважаную сельскагаспадарчую практыку. Калі фермер вырошчвае каву арганічным чынам, мае сертыфікат экалагічных прадуктаў, то яшчэ ад Fairtrade атрымлівае дадатковыя сродкі, паколькі вырошчванне экалагічнай кавы вымагае большых фінансавых сродкаў. Таксама мы папулярызуем ураўнаважаны спосаб вядзення сельскай гаспадаркі, то бок спыненне вырубкі леса, адпаведнае гаспадаранне натуральнымі рэсурсамі, напрыклад вадой. Ёсць забарона выкарыстанне зерняў ГМА, ёсць забаронены спісак аграхімічных сродкаў. Акрамя забароны і абмежаванняў мы кладзем націск на абучэнне і адукацыю. Мы вучым, як прыстасоўвацца да зменаў клімату. Таму Fairtrade гэта не толькі значок на ўпакоўцы, але цэлая сістэма захадаў і праектаў, якія падтрымліваюць гэтыя рэгіёны свету.

Доўгі час, нягледзячы на папулярнасць кавы, панавала перакананне, што гэты напой у празмернай колькасці шкодзіць, а колькасць адрознівалася ў розных крыніцах. Апошнія даследаванні ўсё ж кажуць, што кава карысная для чалавека.

Каля 300 мг кафеіну (2 кубкі) у дзень не павінны аказваць шкоднага ўздзеяння на арганізм. Кава – гэта не толькі кафеін, але і іншыя рэчывы, у тым ліку каштоўныя антыаксіданты, якія станоўча ўплываюць на здароўе. Неапрацаванае кававае зерне ўтрымлівае больш за 1000 розных антыаксідантаў.

Кава дапамагае спальваць тлушч, паляпшае кровазварот. Японскія даследчыкі даказалі, што ўжыванне кавы павялічвае кровазварот у крывяносных сасудах да 30%. Навукоўцы з Універсітэта Джорджыі паказалі, што ўжыванне прыкладна 2-3 кубкаў кавы ў дзень памяншае боль у цягліцах амаль удвая. Людзі, якія любяць эспрэса, схільныя меншай рызыцы дэпрэсіі. Навукоўцы пацвярджаюць вядомы ўсім каваманам факт, што кубак латэ проста радуе.

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце