Беларуская Служба

45 гадоў з дня абрання Яна Паўла ІІ. «Мы рэдка паглыбляліся ў тое, што ён нам казаў»

16.10.2023 10:44
У панядзелак, 16 кастрычніка, спаўняецца 45 гадоў з дня абрання кардынала Караля Вайтылы на Апостальскі пасад.
Ян Павал ІІ у Гэмбажэве пад Гнезнам падчас першай пілігрымкі ў ПольшчыNarodowe Archiwum Cyfrowe

 Ян Павел II быў першым Папам з Польшчы і першым пасля 455 гадоў наступнікам святога Пятра, які не быў італьянцам, і быў самым маладым кіраўніком Каталіцкага касцёла з 1864 г.

Партал niezalezna.pl цытуе прэс-сакратара Канферэнцыі епіскапату Польшчы ксяндза Лешэка Гэсяка: «Магчыма, наша слабасць у тым, што часам мы зводзілі размову пра Яна Паўла ІІ да славутых «вадавіцкіх крэмавых пірожных» і ўспамінаў аб эмацыйных сустрэчах, але мы рэдка паглыбляліся ў тое, што ён нам казаў».

Пры гэты ён дадаў, што «гэта быў пантыфікат, які змяніў аблічча Каталіцкага касцёла і еўрапейскай геапалітыкі, асабліва ў дачыненні да Польшчы і Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

– Новым і адным з найбольш пазнавальных вымярэнняў пантыфікату Яна Паўла ІІ і адначасова пэўным феноменам стаў спосаб яго выканання папства і адкрыццё Касцёла на непасрэдны кантакт паміж Папам і звычайным, простым чалавекам, – сказаў прэс-сакратар Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.

Святар таксама звярнуў увагу на тое, што «папа пакінуў пасля сябе велізарную інтэлектуальную спадчыну, якая да гэтага часу застаецца неразвітай».

«Магчыма, наша слабасць у тым, што часам мы зводзілі размову пра Яна Паўла ІІ да праславутых «вадавіцкіх крэмавых пірожных» і ўспамінаў аб эмацыйных сустрэчах, але мы рэдка паглыбляліся ў тое, што ён нам казаў», – сказаў святар.

ав

Слоган «Ян Павел ІІ. Цывілізацыя жыцця» суправаджае святкаванне XXIII Папскага дня

15.10.2023 09:17
Сёлета гэты дзень прыпадае на 15 кастрычніка і папярэднічае 45-й гадавіне абрання Яна Паўла ІІ Папам рымскім.

45 гадоў таму кардынал Караль Вайтыла быў абраны на Апостальскі пасад

16.10.2023 07:01
Ва ўрачыстасцях, якія з гэтай нагоды адбудуцца ў Ватыкане, прымае ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда.