Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пячом слівавы пясочны пірог пад безэ (РЭЦЭПТ)

26.10.2023 06:03
Наш дэсерт з сезонных сліваў духмяны, смачны і эфектны.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом слівавы пясочны пірог пад безэ
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Tatyana Berkovich

Пясочнае цеста

5 яечных жаўткоў
420 г пшанічнай мукі
3 сталовыя лыжкі цукру
1,5 плоскай чайнай лыжкі разрыхляльніка
280 г сметанковага масла, астуджанага

Безэ

5 яечных бялкоў
дробка солі
250 г цукру
1 сталовая лыжка лімоннага соку
800 г сліў
1 сталовая лыжка крухмалу

Падрыхтоўка

Дно прамавугольнай формы для выпечкі памерам прыкладна 35x24 см засцяліце пергаментам. Аддзеліце бялкі ад жаўткоў. Яечныя бялкі пакіньце.

Прыгатуйце пясочнае цеста. Нарэжце халоднае сметанковае масла невялікімі кавалкамі. Дадайце муку, жаўткі, цукар і разрыхляльнік. Замясіце рукамі цеста ў гладкую масу. Сфармуйце з цеста шар, загарніце ў харчовую плёнку і адкладзіце ў халадзільнік прыкладна на 30 хвілін. Пасля гэтага раскатайце цеста на дне формы. Выпякайце каля 15 хвілін да лёгкага румянага колеру пры 175°C з канвекцыяй. Пакіньце астыць.

Слівы памыйце, абсушыце, разрэжце напалову, выдаліце костачку і разрэжце яшчэ раз на палову. Перакладзіце ў міску і адстаўце ў бок.

Прыгатуйце безэ – спачатку ўзбіце бялкі з соллю. Працягвайце ўзбіваць і паступова дадавайце цукар, пакуль пена не стане ўстойлівай і бліскучай. Дадайце лімонны сок, а пазней – лыжку крухмалу і ўсё перамяшайце.
Выкладзеце слівы на выпечаны корж пажадана скуркай уніз, а наверх дадайце ўзбіты бялок.

Выпякайце каля 40 хвілін пры 175°C, пакуль пірог не падрумяніцца.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец