Навукоўцы амерыканскага Універсітэта Паўднёвага Уэльса вырашылі праверыць, чаму так шмат людзей баіцца клоўнаў. Яны заўважылі, што нават 5 працэнтаў жыхароў ЗША адчуваюць гэты страх.
Ненармальны страх перад клоўнамі называецца кулрафобія, чытаем у выданні dziennik.pl
Даследчыкі не знайшлі стопрацэнтнага тлумачэння кулрафобіі перажытым у дзіцячыя гады. Яны прызналі, што «жахлівы асабісты досвед з клоўнам не быў галоўным фактарам, які спрыяў развіццю фобіі». Таму амерыканскія даследчыкі правялі дэталёвае апытанне больш чым 500 чалавек, якія баяцца клоўнаў. Яны прыйшлі да цікавых высноў.
Аказваецца, больш за ўсё людзі баяцца намаляванай усмешкі, з-за якой цяжка распазнаць, што насамрэч адчувае клоўн, што хаваецца ў яго галаве і якія ў яго намеры ў адносінах да нас. Страх таксама выклікае выгляд ярка афарбаваных валасоў і вялікага чырвонага носа.
Праф. Філіп Тайсан, псіхолаг з Універсітэта Паўднёвага Уэльса, які вядзе заняткі па фобіях на працягу 15 гадоў і аўтар апытання аб кулрафобіі, адзначае, што фобіі часта з'яўляюцца ў адносінах да персанажаў або прадметаў, якія выглядаюць амаль як людзі, напрыклад робатаў і «прышэльцаў».
Клоўны таксама выклікаюць у людзей страх, таму што яны паводзяць сябе непрадказальнымчынам, напрыклад, нечакана сігналяць ці пырскаюць вадой з кветкі.
яс