Інфармацыю пра 50 палітвязняў сталага ўзросту сабралі на выставе, адкрытай у аўторак у Беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку. Выставу падрыхтавала Беларуская асацыяцыя аалітвязняў «Да волі». Сабраць інфармацыю, як гаворыць яе ініцыятарка Рэгіна Лавор, не было так проста, бо сем’і палітзняволеных баяцца перадаваць звесткі пра сваіх блізкіх. Таму на выставе няма здымкаў некаторых палітвязняў.
Экспазіцыя, дарэчы, распавядае не толькі пра тых зняволеных, якіх палітвязнямі прызнаюць праваабарончыя арганізацыі. Рэгіна Лавор – сама лічыць сябе палітвязенкай, бо была пакараная хатняй хіміяй і не адбыўшы пакарання да канца з’ехала з Беларусі.
Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка