Беларуская Служба

Роля Касцёла ў атрыманні Польшчай незалежнасці заключалася ў падтрыманні нацыянальнай тоеснасці

12.11.2023 09:17
У кожным з трох падзелаў Каталіцкі касцёл прымаў удзел у аднаўленні незалежнасці.
Аўдыё
  • Роля Касцёла ў атрыманні Польшчай незалежнасці заключалася ў падтрыманні нацыянальнай тоеснасці
.
. lbrownstone/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўная роля Касцёла заключалася перш за ўсё ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, якой пагражалі акупанты, гаворыць гісторык і палітолаг, доктар габілітаваны Рафал Латка.

Ключавая роля Касцёла, калі гаворка ідзе пра атрыманне Польшчай незалежнасці, заключалася ў падтрыманні нацыянальнай тоеснасці, пагрозу для якой складалі тры імперыі, якія падзялілі Польшчу. У той час існаваў народ без дзяржавы, у кожным з падзелаў Касцёл падтрымліваў нацыянальную тоеснасць, гаворыць гісторык:

-Касцёл прымаў удзел у захадах на карысць незалежнасці. Калі паглядзець на зрывы палякаў, паўстанні, то там выразна бачная роля духавенства. Гэта таксама быў непасрэдны ўдзел у паўстаннях. Можна ўзгадаць такія постаці як ксёндз Адам Хмялёўскі, ксёндз Стансілаў Бжузка. Гэта прыклады, якія паказваюць, што Касцёл заўсёды быў з народам. Лічу, што менавіта так трэба сказаць.

Калі б не Касцёл, то на тэрыторыях, якія захапіла тагачасная Расія, русіфікацыя была б значна больш эфектыўнай, кажа Рафал Латка. Прусы абвясцілі культуркампф (захады па абмежаванні ўплываў Каталіцкага касцёла ў дзяржаве), а таму роля духавенства была значнай. У сваю чаргу пад Аўстрыяй біскупы адыгрывалі значную дыпламатычную ролю.

Доктар габілітаваны Рафал Латка высоўвае тэзу, што без Касцёла атрыманне незалежнасці магло б нават не адбыцца:

-Бо ён падтрымліваў тоеснасць, клапаціўся, каб палякі не паддаліся, нягледзячы на жыццё пад трыма акупацыйнымі рэжымамі. Касцёл таксама запэўніваў сувязь. Гэта была адзіная грамадская структура ў трох падзелах, а духавенства кантактавалася паміж сабою. Святары штодзённа клапаціліся пра польскую тоеснасць. Яны не раз падтрымлівалі польскую надзею на незалежнасць, каб палякі былі верныя Богу і Айчыне. Паводле мяне, мы павінны на гэты працэс глядзець шырэй. Клопат аб народзе, які Касцёл праяўляў усё 19 і 20 стагоддзя, быў надзвычай важны.

Безумоўнымі постацямі, якія трэба назваць у кантэксце ролі Касцёла для атрымання Польшчай незалежнасці, гісторык называе кардынала, прымаса Польшчы, біскупа Аўгуста Хлёнда і кардынала Адама Стэфана Сапегу.

Біскуп Хлёнд быў вялікім аўтарытэтам і ўзорам Каталіцкага касцёла ў Польшчы ў тыя часы. Нават быў адным з кандыдатам у выбарах на Папу рымскага. Яго ўплыў у паўсюдным касцёле быў істотным.

-Ён клапаціўся аб тым, каб у Польшчы не было сутыкнення двух канфліктуючых паміж сабою асяроддзяў: санацыі (назва палітычнага руху, які ўзнік у сувязі з абвяшчэннем Юзафам Пілсудскім лозунгу «маральнай санацыі» грамадскага жыцця ў Польшчы) з эндэцыяй (Нацыянальна-дэмакратычная партыя). Ён стараўся дзейнічаць так, каб гэты канфлікт не выбухнуў яшчэ больш, каб Польшча не ўступіла ў грамадзянскую вайну, гаворачы адкрыта, – гаворыць Рафал Латка.

Другая постаць, на якую трэба звярнуць увагу, – кардынал Адам Стэфан Сапега, які быў істотнай постаццю для функцыянавання Другой Рэчы Паспалітай.

-Найперш ён быў арганізатарам ключавой дабрачыннай дапамогі палякам з усіх падзелаў у часе Першай Сусветнай вайны. У часе Другой Рэчы Паспалітай працягваў гэтую дзейнасць, быў важным арыенцірам, не дазваляў пілсудцам паводзіць сябе безадказна, не раз асуджаў іх дзейнасць. Тут можна ўзгадаць яго дзейнасць у часе акупацыі, якая запэўніла яму легенду святара нязломнага князя і яго ролю ў падтрыманні нацыянальнай тоеснасці, клопаце пра ўсіх патрабуючых.

Характарыстыка польскага касцёла магла б быць цалкам іншай, калі б не яго актыўнасць. Гэта быў арыенцір, на які можна было разлічваць, які не паддаўся камуністычнай уладзе. Ён застаўся з палякамі, калі кардынал Хлёнд выехаў з Польшчы па загадзе Апостальскага пасаду і ўлад Другой Рэчы Паспалітай, – расказвае гісторык.

Рафал Латка сярод іншых адзначыў постаць кардынала Аляксандра Какоўскага. З яго рук улада перайшла да Пілсудскага, але ён таксама стараўся, каб усе біскупы былі адзіныя перад абліччам аднаўлення незалежнасці. Былі сабраны прадстаўнікі ўсёй каталіцкай Польшчы з усіх межаў падзелу. Касцёл прыстасаваўся да дзейнасці ва ўмовах Другой Рэчы Паспалітай. Ксяндзы былі вельмі актыўныя ў грамадстве, некаторыя з іх былі нават у польскім парламенце, паколькі яны паспрыялі аднаўленню незалежнасці, нагадвае гісторык.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Багацце веры