Беларуская Служба

Ініцыятыве «Напішы ліст палітвязню» споўнілася два гады

10.11.2023 16:37
За гэты час адбылося больш за сотню сустрэч, было напісала і адпраўлена ў Беларусь больш за тры тысячы лістоў. 
Аўдыё
  • Ініцыятыве «Напішы ліст палітвязню» споўнілася два гады
      ,      .
Штотыдзень беларусы сустракаюцца ў Беларускім моладзевым хабе, каб напісаць зняволеным у беларускіх турмах. Л.Вялічка/radyjo.net

Штотыдзень беларусы сустракаюцца ў Беларускім моладзевым хабе, каб напісаць зняволеным у беларускіх турмах. За гэты час адбылося больш за сотню сустрэч, было напісала і адпраўлена ў Беларусь больш за тры тысячы лістоў. У камандзе, акрамя каардынатараў, утварылася сталая група валанцёраў.


. .

Алесь, каардынатар: Пытанне, ці даходзяць лісты, ці варта іх пісаць, дастаткова частае. Тут цяжка сфарміраваць нейкую статыстыку. Мы дакладна ведаем, што лісты даходзяць да ўстановы, а там усё залежыць ад адміністрацыі. Але мэта нашай ініцыятывы мае некалькі вымярэнняў. Гэта не толькі падтрымка чалавека, які за кратамі, але і ціск на адміністрацыю, каб яны бачылі, што людзям працягваюць пісаць, што нічога не забыта. Таксама гэта спосаб трымаць тэму палітвязняў у павестцы сярод людзей, якія цяпер за мяжой. Гэта спосаб, каб людзі адчулі, што яны неяк дапамагаюць, што яны не здаліся.

У нас ёсць некалькі выпадкаў, калі мы ведаем, што лісты дакладна дайшлі. Мы нават атрымалі адказ. Людзі, якія выйшлі расказваюць, што ім даходзілі лісты, нават з Польшчы. Але зноўку, гэта адзінкавыя сведчанні, з якіх цяжка пабудаваць статыстыку.

Алёна, каардынатарка: Мы карыстаемся спісамі палітвязняў з сайту dissidentby.com, паколькі там людзі і прызнаныя, і не прызнаныя палітзняволенымі праваабаронцамі. Калі мы пішам лісты, то робім здымак і загружаем на гэты сайт. Там ёсць функцыя “Банк лістоў”, куды можна загрузіць свой ліст. Палітвязень, калі выйдзе, атрымае свае лісты. Там таксама ёсць лічыльнік лістоў, якія дасылаюць вязням. Сваякі могуць гэтую лічбу пабачыць і перадаць зняволеным у сваіх лістах ці праз адвакатаў, што ім пішуць. А гэта вельмі важна: разумець, што цябе падтрымліваюць.

Людзям складана трымаць у сабе гэты боль. Калі мы пішам лісты, то так ці інакш перажываем з людзьмі гэты боль. Чытаем іх гісторыі, пастаянны негатыў – гэта складана. У тым ліку таму мы стараемся ўнесці нейкі пазітыў, стараемся падтрымліваць адзін аднога, выдзяляем час, каб паразмаўляць, у нас ёсць ужо згуртаванае кам’юніці.

Алесь: Пішучы ліст трэба разумець патрэбы: людзі за кратамі вельмі моцна абмежаваныя ў інфармацыі. Нельга пісаць пра палітыку, пра вайну, выкарыстоўваць сімволіку ці лозунгі. Гэтага не прапусціць цэнзура. Людзям не хапае простых уражанняў. Таму пісаць можна пра свой дзень, бытавыя гісторыі, назіранні за прыродай, расказаць камічныя гісторыі з жыцця.


. .

Ініцыятыва дзейнічае на валанцёрскіх пачатках, не мае ніякіх грантаў і фінансавай падтрымкі, якая ёй вельмі патрэбная. Калі нехта не хоча ахвяраваць грошы, то можа набыць паштовыя маркі ў Беларусь, канверты ці паштоўкі і перадаць каардынатарам. Усе атрыманыя данаты прызначаюцца на пакупку згаданых матэрыялаў.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав