Беларуская Служба

У трэці чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень адмовы ад курэння

16.11.2023 14:49
У Польшчы цыгарэты паліць 9 мільёнаў чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.4506458/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы кожны дзень цыгарэты паляць 28 працэнтаў палякаў. 27 працэнтаў з іх жанчыны і амаль 30 працэнтаў мужчыны. Залежнасць ад курэння цыгарэт і ад нікаціну, які ў іх змяшчаецца – адна з самых моцных залежнасцяў.

У трэці чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень адмовы ад курэння – гэта магчымасць паспрабаваць пазбавіцца ад залежнасці.

«Нікацінавая залежнасць вельмі моцная, таму кінуць паліць няпроста, але патрэбна прыняць свядомае рашэнне і хацець гэта зрабіць», – сказаў доктар Пётр Дамбравецкі з Ваеннага медыцынскага інстытуту.

– Калі ласка, не верце тым, хто кажа:«Вы не вытрымаеце. Вы будзеце нервавацца і пацець». Так, праўда, так і будзе, але толькі некаторы час. Нікацінавае галаданне доўжыцца некалькі дзён.

Доктар Пётр Дамбравецкі адзначыў, што калі гэта вытрымаць, ёсць шанец пазбавіцца ад залежнасці, з-за якой людзі паміраюць раней.

Прафесар пульманолаг Адам Антчак падкрэсліў, што нікацінавая залежнасць гэта хвароба, якую можна лячыць. Варта скарыстацца дапамогай лекара і даступнай нікацін-замяшчальнай тэрапіяй.

- Гэта пластыры, нікацінавыя жвачкі або нікацінавыя пад'язычныя спрэі. Гэта формы, якія мы можам выкарыстоўваць.

Прафесар Антчак дадаў, што калі мы кідаем паліць, такая тэрапія стрымлівае цягу да нікаціну, так званы абстыненты сіндром, што дапамагае пазбавіцца гэтай дрэннай звычкі.

Спецыялісты раяць не падаць духам і не апускаць рук. Калі кінуць паліць не атрымалася з першага разу, варта паспрабаваць яшчэ раз.

У Польшчы цыгарэты паліць 9 мільёнаў чалавек.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка