Беларуская Служба

Прагнозы аб тым, што народнае незадавальненне прывядзе да краху рэжыму Пуціна, не спраўдзіліся

02.12.2023 08:09
Нават незалежныя сацыёлагі прызнаюць, што пераважная большасць грамадзян Расіі лічыць, што з Украінай трэба ваяваць.
.
У. ПуцінPAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

«Многія людзі атаясамліваюць сваю краіну з палітычным рэжымам, які імі кіруе. Яны лічыць сваім абавязкам падтрымаць яго дзеянні. Гэтая вера і адносна абмежаваны ўплыў вайны на штодзённае жыццё большасці людзей тлумачаць працяглы высокі ўзровень падтрымкі», – гаворыцца ў штогадовай справаздачы Фонду Карнэгі, якую апісвае Rzeczpospolita.

Яго аўтары – гендырэктар Цэнтра вывучэння грамадскай думкі «Левада-цэнтр» Дзяніс Волкаў і незалежны палітолаг Андрэй Калеснікаў.

«Усе наіўныя прагнозы аб тым, што народнае незадавальненне, выкліканае санкцыямі і абмежаваннямі ваеннага часу, уведзенымі ў паўсядзённым жыцці, прывядуць да краху рэжыму Уладзіміра Пуціна, не спраўдзіліся», – заключаюць яны.

Вайну па-ранейшаму падтрымліваюць каля трох чвэрцяў расіян. З іх каля траціны заяўляюць, што «ў асноўным яе падтрымліваюць», тлумачачы: «Вайна – гэта дрэнна, але трэба падтрымліваць свой народ» або «Дрэнна, што людзі гінуць, але іншага выйсця не было».

Аўтары, спасылаючыся на вынікі шматлікіх сацыялагічных даследаванняў, пішуць, што да 45% беззапаветна падтрымлівае вайну, і толькі пятая частка – «актыўныя прыхільнікі вайны».

Каля паловы апытаных выступаюць за магчымае спыненне агню. Але яны лічаць, што такое рашэнне павінны прыняць улады, бо «яны лепш ведаюць». Праціўнікі вайны з яе пачатку таксама складаюць стабільную колькасць, але іх толькі каля 20%.

Высокая падтрымка вайны суправаджаецца такім жа высокім рэйтынгам адабрэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, хаця вайна для яго арміі зусім не ідзе добра. – Са студзеня 2021 года да лютага 2022 года рэйтынг Пуціна трымаўся на ўзроўні 60%, блізкі да самых нізкіх паказнікаў з 1999 года, – нагадвае іншы сацыёлаг Аляксей Левінсан, таксама з «Левада-цэнтра».

– Але ў студзені 2022 года запахла вайной і рэйтынг падскочыў да 70%. Выбухнула і ўжо 80 працэнтаў. Але здаецца, што рост спыніўся на паўдарозе. Узяцце Кіева павінна было стаць трыумфам і тады падтрымка склала б, напэўна, 90 працэнтаў. Але Кіеў не быў захоплены, і падтрымка дзейнасці прэзідэнта засталася на адзнацы 80%. І так ужо паўтара года, – так Левінсан характарызуе стан расійскага грамадства.

– Па даволі канкрэтных і складаных прычынах у вачах расіян Пуцін нясе адказнасць толькі за адну, але самую важную рэч. Яму належыць слава Расіі на зямным шары. І таму ўсе праблемы, няўдачы, недахопы, катастрофы і карупцыя ніяк не ўплываюць на яго папулярнасць, – тлумачыць ён.

ав