Пандэмія, вайна ва Украіне, інфляцыя. Што рабіць, калі мы перагружаныя працяглым стрэсам? Полікрызіс (час адначасовага накладання розных крызісаў) пагоршыў псіхічны стан людзей. Пандэмія, вайна ва Украіне, інфляцыя, кліматычны крызіс - усё гэта стварае сітуацыю кумулятыўнага стрэсу, - гаворыць псіхолаг, прафесар Бэрнадэта Ізыдорчык, пра што піша каталіцкі партал deon.pl.
Пандэмія, як і вайна ва Украіне, міграцыйны крызіс, па словах прафесар, звязаная з небяспечнымі для жыцця сітуацыямі. Змена клімату і забруджванне навакольнага асяроддзя таксама выклікаюць заклапочанасць. Інфляцыя і адчуванне росту беднасці выклікаюць, як адзначыла эксперт, эканамічны стрэс, трывогу за існаванне, а часта і страх сацыяльнай ізаляцыі.
Псіхолаг заўважае, што пры перажыванні эмацыйнага крызісу спрацоўваюць механізмы адаптацыі і абароны, але звычайна да пэўнага моманту. Пры перагрузцы працяглым стрэсам гэтыя механізмы становяцца менш эфектыўнымі - у розных людзей у рознай ступені, у залежнасці, напрыклад, ад папярэдняга псіхічнага стану чалавека.
З-за хранічнага стрэсу, - звяртае ўвагу эксперт, - многія людзі могуць адчуваць розныя станы эмацыйнага дыскамфорту, нават трывогі або дэпрэсіі, што ў сваю чаргу ўплывае на якасць жыцця, працы або ўзаемаадносін з іншымі.
Па словах псіхолага, полікрызіс закранае ўсё насельніцтва, але, як яна адзначыла, гэта не значыць адразу, што хвароба закранае ўсіх.
- Падчас сталага стрэсу немагчыма чакаць, што чалавек вытрымае ўсе эмацыйныя нагрузкі і не адрэагуе развітым станам псіхічнага крызісу, таму што наша псіхічная вытрымка і ўстойлівасць адрозніваюцца, - адзначае праф. Ізыдорчык.
Адказваючы на пытанне, як забяспечваць штодзённае існаванне сучаснага чалавека, псіхолаг звярнула ўвагу ў тым ліку на ролю адукацыі і патрэбы гаварыць у сродках масавай інфармацыі пра тое, як змагацца са стрэсам. Таксама важна - дадала яна - падтрымліваць стварэнне эмацыйных сувязяў і розныя сеткі сацыяльнай падтрымкі.
Сярод спосабаў падтрымання псіхафізічнага стану і, такім чынам, дабрабыту і псіхічнага камфорту яна, між іншым, назвала: пошук і стварэнне эмацыйнай падтрымкі з боку блізкіх, падтрыманне добрых, пазітыўных адносін з іншымі людзьмі і правядзенне канструктыўнай дзейнасці.
ав/deon.pl