Беларуская Служба

У нямецкім дзіцячым садку елкі не будзе, каб «не пакрыўдзіць» іншую веру

09.12.2023 09:39
Плануецца калядны сняданак, аднак кіраўніцтва дзіцячага садка выключыла хрысціянскія традыцыі.
Ілюстрацыйны здымакIgorAleks/shutterstock

У адрозненне ад мінулых гадоў, у дзіцячым садку Гамбург-Локштэдт больш не будзе елкі, піша niezalezna.pl.

Пра прычыну такога рашэння бацькам паведамілі ў пісьмовай форме. Аб гэтым вырашыў педагагічны калектыў садка, які патлумачыў, што «не хоча выключаць ні адно дзіцяці і яго веру». Такім чынам занепадаюць хрысціянскія традыцыі ў нашых заходніх суседзяў, піша польскае выданне.

Далей у лісце гаварылася, што «гэты сімвал» можна прапусціць, таму што «дзіцячыя залы і так упрыгожваюць на Каляды», а акрамя таго, дзеці ўжо зрабілі ўпрыгожанні і спяклі каляднае печыва.

Каляды без елкі, каб не пакрыўдзіць мусульман?

Гэты выпадак шырока абмяркоўваюць нямецкія СМІ.

«Плануецца таксама калядны сняданак. Аднак кіраўніцтва дзіцячага садка выключыла хрысціянскія традыцыі», – паведамляюць на сайце тэлебачання RTL і дадаюць, што «сумнеўна, ці змогуць дзеці сапраўды адчуць калядны дух без елкі, якая з'яўляецца найвялікшым сімвалам Раства».

«Тое, што на Каляды ставяць елку – неадʼемную частку хрысціянскага свята, не азначае, што, напрыклад, да мусульманскіх дзяцей у гэты час ставяцца горш. Наадварот, іх святы (...) таксама можна годна адзначыць у дзіцячым садку», лічыць RTL.

«Рашэнне дзіцячага садка «сустракае мала разумення з боку многіх бацькоў», піша сайт газеты «Bild».

Некаторыя кажуць пра наступ усеагульнай «культуры адмены», канстатуюць нямецкія СМІ.
яс