Беларуская Служба

У дыктатара Лукашэнкі шмат паклоннікаў у Беларусі

08.12.2023 11:25
Гэта адлюстроўваюць вынікі апытання Chatham House за лістапад.
Стары горад на рацэ СвіслачAutorstwa Photo made by Ihar and uploaded to flickr.com - https://www.flickr.com/photos/ihar/4301390/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=734720

Больш за 40% беларусаў лічаць, што краінай павінен кіраваць Аляксандр Лукашэнка. Вялікая частка грамадства верыць прапагандзе і ў тое, што Польшча з'яўляецца пагрозай для іх дзяржавы, – піша Руслан Шошын у газеце Rzeczpospolita.

Гэта вынікі апытання Chatham House за лістапад.

Трэцяя частка апытаных лічыць, што Польшча намерана захапіць заходнюю частку Украіны, адначасова 55% беларусаў, мае станоўчыя адносіны да Польшчы, да Расіі – 73%.

Больш за 40% апытаных перакананыя, што калі б пасля выбараў у 2020 г. улада перайшла ў рукі дэмакратычных сіл, то прывяло б гэта да вайны так як ва Украіне. Многія прыхільнікі гэтага меркавання карыстаюцца выключна незалежнымі СМІ.
Акрамя гэтага, амаль два гады пасля нападу Расіі на Украіну, 40% апытаных беларусаў выступае за саюз з Расіяй, у Еўрасаюз хочуць толькі 13% беларусаў, у сваю чаргу кожны чацвёрты хоча саюза адначасова з Расіяй і з ЕС. Далучэнне Беларусі да НАТА падтрымлівае толькі 9% беларусаў, больш за палову хочуць заставацца ў АДКБ.

- Вялікая частка беларусаў за саюз з Расіяй, таму што яе баяцца. Яны бачаць, што адбываецца ва Украіне ў сувязі з памкненнем да інтэграцыі з ЕС. Акрамя гэтага, вялікая частка беларусаў лічыць ЕС чымсьці недасяжным, за вялікай сцяной. Цяжка туды дабрацца, працуюць нешматлікія пераходы, не лётаюць самалёты, не ходзяць цягнікі. Лукашэнка, але і Захад адгарадзілі беларусаў ад вольнага свету, у такіх умовах цяжка шырыць празаходнія настроі, – кажа для Rzeczpospolita Рыгор Астапеня, кіраўнік Беларускай ініцыятывы брытанскага Chatham House.
яс