Іспанскі брэнд Zara пацярпеў сур'ёзны іміджавы правал. У рамках сваёй апошняй рэкламнай кампаніі быў апублікаваны відэаролік, у якім сярод іншага можна ўбачыць манекенаў без канечнасцяў, загорнутых у белую тканіну. Гэта выклікала асацыяцыі з мірнымі ахвярамі баёў у Сектары Газа і спосабам пахавання ў мусульманскім свеце.
На думку каментатараў, такая рэклама цяпер недарэчная. Некаторыя карыстальнікі нават заклікалі байкатаваць Zara.
Рэакцыя Inditex, уладальніка брэнда Zara, на гэтую крытыку была імгненнай. У афіцыйным акаўнце ў Instagram было заяўлена, канцэпцыя кампаніі была створана значна раней, яшчэ да імклівай эскалацыі палесціна-ізраільскага канфлікту, якая адбылася 7 кастрычніка 2023 года.
«Кампанія, створаная ў ліпені і адзнятая ў верасні, прадстаўляе серыю фотаздымкаў недаробленых манекенаў у скульптурнай майстэрні, і іх адзінай мэтай было паказаць вырабы ручной працы ў выключна мастацкім кантэксце», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.
«На жаль, – працягвае брэнд, – некаторыя кліенты былі пакрыўджаныя фотаздымкамі, якія ўжо выдалены, і ўбачылі ў іх нешта, што максімальна далёка ад намераў, якія стаяць за імі. Zara выказвае шкадаванне за непаразуменне і глыбокую павагу да ўсіх».
Гэта не першы раз, калі Zara падвяргаецца крытыцы з боку інтэрнэт-карыстальнікаў. Летась быў адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт, таксама ў кантэксце тагачасных напружаных адносін паміж Палестынай і Ізраілем. Але тады прычынай крызісу сталі не маркетолагі брэнда, а ўладальнік аднаго з ізраільскіх магазінаў Zara, які працуе па франшызе. У кастрычніку мужчына арганізаваў кампанію па прасоўванні ўльтраправага ізраільскага палітыка Ітамара Бэн-Гевіра. Таму Zara стала абʼектам крытыкі як з боку палестынцаў, так і ізраільцян. Як і цяпер, гучалі заклікі да байкоту іспанскага брэнда, у інтэрнэце зʼявіліся відэа спальвання прадукцыі Zara.
Нядаўна іншы брэнд пацярпеў не менш сурʼёзны іміджавы правал, які прывёў да рэзкага падзення продажаў. Гаворка ідзе аб люксовой марцы Balenciaga, якая належыць групе Kering. У 2022 годзе ў рамках каляднай кампаніі Balenciaga апублікавала фатаграфіі дзяцей у непрыстойных сітуацыях, якія наводзяць на думку аб педафіліі. Пасля гэтага іспанскі дом моды змяніў стыль дызайну на больш класічны і, перш за ўсё, «адшліфаваў» эстэтыку сваіх маркетынгавых кампаній.
Rzeczpospolita/вх