У суботу, 16 снежня, у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве прайшоў «Святочны кірмаш». Госці імпрэзы маглі набыць беларускія ўпрыгожванні, кнігі і календары, прыняць удзел у майстар-класах, напрыклад, па пляценні калядных вянкоў, а таксама, купіўшы памятны сувенір, падтрымаць сем’і палітвязняў, – кажа намеснік кіраўніка Беларускага моладзевага хаба Павел Забаўскі:
-Беларусы Варшавы прыстараліся да нашай новай сядзібы. Мы працуем сем дзён на тыдзень, гэта сведчыць аб тым, што цікавасць да нашай дзейнасці ёсць. Мы зрабілі ўсё, каб кожны знайшоў штосьці для сябе. Можна прыдбаць святочныя падарункі, а можна навучыцца нешта вырабляць самастойна. (...)
Святочны кірмаш у Беларускім моладзевым хабе завяршылі беларускамоўнай праграмай коміка Антона Дзюбайлы і святочным канцэртам гурта Папа Бо, які зарадзіў слухачоў энергіяй на наступны год.
Сюжэт, прысвечаны падзеі, слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж