Беларуская Служба

У Польшчы стварылі дадатак для падтрымкі лекараў у лячэнні анкалагічных хворых

11.01.2024 16:42
За тры месяцы дадатак усталяваў кожны другі анколаг у Польшчы. Прыкладанне могуць выкарыстоўваць таксама лекары іншых спецыяльнасцяў.
СмартфонTwin Design / Shutterstock.com

Прадстаўнікі Польскага анкалагічнага таварыства прэзентавалі ў Варшаве бясплатны дадатак «Бяспека імунатэрапіі», які падтрымлівае лекараў у апецы над пацыентамі, якія лечацца ад рака.

За тры месяцы дадатак усталяваў кожны другі анколаг у Польшчы. Прыкладанне могуць выкарыстоўваць таксама лекары іншых спецыяльнасцяў.

Прафесар Пётр Руткоўскі з Нацыянальнага інстытуту анкалогіі ў Варшаве падкрэсліў, што імунатэрапія выкарыстоўваецца ў лячэнні многіх відаў раку і закранае некалькі дзясяткаў тысяч пацыентаў у Польшчы:

– Ад 15 да 25% нашых пацыентаў будуць пакутаваць ад ускладненняў з-за таксічнасці лячэння. Гэта частка анкалагічнага лячэння. Справа ў тым, каб непажаданыя наступствы як мага хутка адышлі, і найперш важна правільна іх дыягнаставаць. З дапамогай дадатку лекар карыстаецца алгарытмам працэдуры і можа дапамагчы пацыенту, каб ён хутчэй вярнуўся дадому або як мага раней атрымаў правільнае лячэнне.

Уся інфармацыя і рэкамендацыі, якія ўваходзяць у дадатак «Бяспека імунатэрапіі», з'яўляюцца надзейнымі і распрацаваныя Польскім анкалагічным таварыствам. Для загрузкі прыкладання неабходны нумар ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць у Польшчы.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка