Беларуская Служба

82 гады таму трагічна загінуў расшыфроўшчык нямецкай «Энігмы» Ежы Ружыцкі

11.01.2024 18:12
У 1932 годзе разам з Марʼянам Рэеўскім і Генрыкам Жыгальскім Ружыцкі ўзламаў код нямецкай машыны шыфравання «Энігма».
Аўдыё
  • У Польшчы стварылі дадатак для падтрымкі лекараў у лячэнні анкалагічных хворыхж Навукоўцы ў Сілезіі распрацавалі сучасны сканер ранж 82 гады таму трагічна загінуў расшыфроўшчык нямецкай «Энігмы» Ежы Ружыцкі
Ежы РужыцкіJerzy Różycki. Fot. PAP/Reprodukcja

82 гады таму, 9 студзеня 1942 года, у выніку патаплення судна ў Міжземным моры загінуў Ежы Ружыцкі, польскі матэматык і крыптолаг, супрацоўнік вайсковай контрвыведкі. У 1932 годзе разам з Марʼянам Рэеўскім і Генрыкам Жыгальскім Ружыцкі ўзламаў код нямецкай машыны шыфравання «Энігма».

Дасягненне палякаў дапамагала ваенным саюзнікам, у тым ліку ў бітве за Брытанію, падчас бітваў у Атлантыцы і бітве пры Фалезе. Дзякуючы поспехам польскіх крыптолагаў, Другая сусветная вайна скарацілася на 2-3 гады.

Ежы Ружыцкі нарадзіўся ў 1909 годзе, скончыў Познанскі ўніверсітэт па двух спецыяльнасцях – матэматыцы і геаграфіі. У 20 гадоў ён наведваў курс крыпталогіі ва ўніверсітэцкім інстытуце матэматыкі, арганізаваны ваеннай разведкай. Яшчэ падчас вучобы Ружыцкі працаваў ва ўпраўленні шыфраў Другога аддзела Галоўнага штаба Войска Польскага – спачатку ў Познані, а з 1932 г. і да пачатку Другой сусветнай вайны – у Варшаве.

Сярод іншага, ён удзельнічаў у расшыфроўцы кода ВМС Германіі.

У канцы 1932 года разам з Марыянам Рэеўскім і Генрыкам Жыгальскім яны ўзламалі шыфр «Энігмы» і праз год стварылі копію прылады.

У 2014 годзе Міжнароднае таварыства інжынераў (IEEE) уганаравала трох палякаў прэстыжнымі ўзнагародамі «Milestone». Прафесар Рышард Яховіч (пам. 2022) з Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту адзначаў, што расшыфроўка «Энігмы» мела вялікае значэнне для сусветнай гісторыі:

- Што гэта значыла? Гэта значыла выратаванне жыццяў сотняў тысяч людзей, выратаванне сотняў суднаў, якія затапілі б нямецкія падводныя лодкі, калі б не было вядома, дзе гэтыя лодкі знаходзяцца. Некаторыя гісторыкі кажуць, што не адбылася б высадка ў Нармандыі, калі б саюзнікі не ведалі перамяшчэння нямецкіх войскаў. Палякі сыгралі вялізарную ролю, якую немагчыма ацаніць.

У пасляваеннай Польшчы дасягненні польскіх крыптолагаў былі сцёртыя з грамадскай памяці, а расшыфроўку «Энігмы» прыпісалі разведвальным службам Вялікабрытаніі. На Захадзе звесткі аб дасягненнях Рэеўскага, Ружыцкага і Жыгальскага хавалі ў сакрэтных архівах. Першыя навіны пра поспех палякаў зʼявіліся ў пачатку 1970-х гадоў, афіцыйна брытанцы прызналі гэта толькі пасля ўступлення Польшчы ў НАТА.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка