Беларуская Служба

У Польшчы фіксуецца ўсё больш шматплодных цяжарнасцяў

18.01.2024 17:08
У выпадку натуральнай цяжарнасці двайняты нараджаюцца раз у 80 выпадках, трайняты – раз у 6,5 тысячы цяжарнасцяў, а чацвярня здараецца раз на паўмільёна родаў.
Аўдыё
  • У Польшчы фіксуецца ўсё больш шматплодных цяжарнасцяў; У Вісле знойдзены меч вікінгаў; Ячмень таксама пераносіць стрэс
10     , ,
10 студзеня ў Любліне нарадзіліся Юлія, Якуб, Аліцыя і Нікадэмкрыніца: Samodzielny Publiczny Szpital Kliniczny nr 4 w Lublinie

Шматплодная цяжарнасць у Польшчы становіцца ўсё больш распаўсюджанай, падкрэсліваюць эксперты.

Гэта звязана з тым, што многія пары змагаюцца з бясплоддзем і ўсё часцей выкарыстоўваюць розныя метады для падтрымання рэпрадукцыі, кажа прафесар Бажэна Ляшчыньска-Гажэляк, выконваючая абавязкі кіраўніка кафедры акушэрства і перынаталогіі Люблінскага медыцынскага ўніверсітэта:

- У выніку павялічылася колькасць шматплодных цяжарнасцей. Такая цяжарнасць патрабуе спецыялізаванай апекі, найчасцей яна завяршаецца кесаравым сячэннем і пераважна гэта заўчасныя роды. Мы вырашылі стварыць спецыялізаваны цэнтр па шматплоднай цяжарнасці для ўсяго нашага рэгіёну краіны. Цэнтр аказвае паслугі высокага медыцынскага стандарту (III stopień referencyjności). За мінулы год у нас нарадзіліся 48 пар двайнят, тры разы трайняты, а ў гэтым годзе ў пары нарадзіліся адразу чацвёра дзяцей. 

10 студзеня ў Люблінскай клінічнай бальніцы № 4 нарадзіліся Юлія, Якуб, Аліцыя і Нікадэм. Дзеці адчуваюць сябе добра.

У выпадку натуральнай цяжарнасці, гэта значыць не выкліканай экстракарпаральным апладненнем, двайняты нараджаюцца раз у 80 выпадках, трайняты – раз у 6,5 тысячы цяжарнасцяў, а чацвярня здараецца раз на паўмільёна родаў.

яс


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка