Беларуская Служба

Вялізны астэроід 2008 OS7 ляціць у бок Зямлі

01.02.2024 10:01
Касмічнае цела падляціць на максімальна кароткую адлегласць да нашай планеты ўжо 2 лютага.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Comfreak

У пятніцу, 2 лютага каля нашай планеты пройдзе касмічнае цела дыяметрам амаль у 500 метраў. Паводле прагнозаў астраномаў, астэроід 2008 OS7 падляціць на максімальна кароткую адлегласць да Зямлі ў бліжэйшую пятніцу, а 15.41 (па польскім часе). Гаворка ідзе пра каля 2,8 мільёна кіламетраў, таму эксперты супакойваюць, што мы можам спаць спакойна.

Астэроід пройдзе міма нас з хуткасцю каля 18 кіламетраў у секунду. Паводле дадзеных NASA, дыяметр аб'екта складае ад 210 да 480 метраў – гэта прыкладна памер сярэднестатыстычнага спартыўнага стадыёна.

2008 OS7 належыць да групы Апалона, то бок групы калязямных астэроідаў, арбіты якіх перасякаюць не толькі арбіту нашай планеты, але і арбіту Венеры, а часам нават арбіту Меркурыя.

Астраномы сцвярджаюць, што шанцы на сутыкненне або пранікненне ў атмасферу Зямлі вельмі малыя, тым не менш, яны лічаць астэроід патэнцыйна небяспечным.

Вядома, што такіх патэнцыйна небяспечных касмічных целаў у 2024 годзе будзе ажно 18.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка