Беларуская Служба

«Калі дзецям у сэрцах застанецца крыху нашай культуры, то для ўсіх будзе добра»

12.02.2024 16:08
Беларускі дзіцячы садок у Беластоку дадаткова рэалізуе праграму «Ад абраднасці да тоеснасці».
Аўдыё
  • У чым адметнасць беларускага садка ў Беластоку распавядаюць настаўніцы
  14
Дзіцячы садок №14 у БеластокуБСПР/Я. Іванюк

Дзіцячы садок №14, фінансаваны муніцыпальнымі ўладамі з польскай і беларускай мовамі навучання, існуе ў Беластоку з 1995 году. Мясцовыя беларусы называюць яго «прадшколле», так як на польскай мове przedszkole.

У 2021 годзе гарадскія ўлады хацелі аб'яднаць гэты садок пачатковай школай № 4, дзе таксама ахвотныя вучні ўдзельнічаюць у занятках беларускай мовы. Дзякуючы няўступчывасці бацькоў і беларускай супольнасці, незалежнасць прадшколля атрымалася захаваць.

Сёння ў сямі групах 178 дзяцей. 60 з іх гэта дзеці беларускай дыяспары. А з гэтых сямі груп – пяць гэта беларускія групы, у якіх настаўніцы і дзеці, апрача звычайных заняткаў як у іншых садках, рэалізуюць праграму «Ад абраднасці да тоеснасці».

У яе рамках – гаворыць настаўніца Данута Тымашэвіч – штодзённыя заняткі для дзяцей і для бацькоў на ўвесь навучальны год. Дзеткі разам з бацькамі часта выступаюць на сцэне з адмысловымі праграмамі падрыхтаванымі падчас гэтых заняткаў. Самастойна прымаюць таксама ўдзел у дэкламатарскіх конкурсах і конкурсах беларускай песні. Цяпер садок рыхтуецца да правядзення агляду тэатральных калектываў, дзе будуць прадстаўленыя беларускія абрады.

Пра заняткі ў самаўрадавым садку №14 з польскай і беларускай мовамі навучання ў Беластоку распавядаюць настаўніцы Наталла Балабанаў і Данута Тымашэвіч у гутарцы з Яраславам Іванюком.

Слухайце далучаны аўдыёфайл