Беларуская Служба

«Сабакі» і «пеўні» на службе арміі Ізраілю

12.03.2024 11:48
Ізраільскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у падземных тунэлях у Сектары Газа «напаўаўтаномных рухомых робатаў у форме сабакі».
.
.instagram.com/_robotican_

Ізраільскія ўзброеныя сілы ўсё часцей выкарыстоўваюць баявых робатаў, у тым ліку так званых робасабак, у барацьбе з тэрарыстамі ХАМАС у Сектары Газа. На мінулым тыдні такую інфармацыю апублікаваў брытанскі сайт iNews. Паводле іх слоў, ізраільскія вайскоўцы выкарыстоўваюць «рабатызаваныя беспілотныя баявыя сістэмы», некаторыя з якіх абсталяваны штучным інтэлектам, для падтрымкі салдат падчас аперацый.

Механізмы Vision 60, паўаўтаномныя робаты ў форме сабакі, вырабіла амерыканская тэхналагічная кампанія «Ghost Robotics». Узброеныя сілы Ізраілю выкарыстоўваюць іх, напрыклад, у тунэлях для выяўлення пастак і варожых пазіцый баевікоў ХАМАС. Гэтыя падраздзяленні шырока вядомыя як Robodogs.

Вытворцы абсталявалі робатаў адмысловымі датчыкамі, сістэмамі запісу, якія дазваляюць працаваць у невядомых умовах. Тэхнічна развітыя робаты здольныя пераадольваць адлегласць да 10 км за гадзіну. Яны могуць кантраляваць хуткасць сваёй хады і спыняцца, калі атрымліваюць каманду. Robodog важыць 51 кг і працуе на адной зарадцы каля 3 гадзін. Ён здольны перавозіць груз вагой да 10 кг.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ROBOTICAN (@_robotican_)


Яшчэ адно рабатызаванае падраздзяленне, разгорнутае ў Сектары Газа, – Rooster, або певень. Гэты робат распрацаваны ізраільскай кампаніяй RobotiCan. Rooster – унікальны беспілотнік, аб'яднаны з мабільнай структурай, якая дазваляе яму перамяшчацца па разнастайнай мясцовасці. Пры неабходнасці ён можа пераскокваць праз прадметы, пралятаць праз вокны і пераадольваць перашкоды, напрыклад, лесвіцы.

Задача робата Rooster – апынуцца на месцы раней за салдат, каб распазнаць пасткі і іншыя небяспекі, тлумачыць генеральны дырэктар RobotiCan Хагай Бальшай (Hagai Balshai).
Ён станоўча выказваецца і пра Robodogs, з якімі можна інтэграваць Roosters: «Гэтыя робаты выкарыстоўваюцца ўжо некалькі гадоў, але іх важнасць значна ўзрасла з-за характару баёў у гарадах і падземных тунэлях».

7 кастрычніка 2023 года ХАМАС учыніў жорсткі тэрарыстычны акт, у выніку якога загінулі 1200 чалавек у Ізраілі, сотні былі выкрадзеныя. У адказ на атаку Ізраіль пачаў наземны наступ у Сектары Газа. Яго мэта – знішчыць ХАМАС.

Bild/onet.pl/вх