Беларуская Служба

Псіхолаг Вольга Вялічка адказвае, ці варта з дзецьмі размаўляць пра палітыку, асабліва, калі ты ў Беларусі

12.03.2024 16:08
Ці размаўляць з дзецьмі пра палітыку, асабліва ў цяперашняй Беларусі, дзе гэта часта можа быць небяспечным?
Аўдыё
  • Псіхолаг Вольга Вялічка адказвае, ці варта з дзецьмі размаўляць пра палітыку, асабліва, калі ты ў Беларусі

Калі не гаварыць з дзецьмі пра палітыку, то гэта зробіць нехта іншы. У дзяцей існуе запыт на тэму палітыкі, пакінуць іх без адказу – самае горшае, што можна зрабіць. Пра гэта ў размове з намі гаворыць псіхолаг Вольга Вялічка.

Нядаўна Вольга выдала кнігу «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме». У ёй апісаная рэчаіснасць і перажыванні дзяцей, бацькі якіх у выніку 2020 году апынуліся за кратамі.

Ці размаўляць з дзецьмі пра палітыку, асабліва ў цяперашняй Беларусі, дзе гэта часта можа быць небяспечным?

-Перад бацькамі стаіць задача, як гаварыць. Правіла вельмі простае: калі гаварыць не будзеце вы, будуць гаварыць іншыя. Тады вы не будзеце ўплываць на тое, як у вашых дзяцей будзе фарміравацца, я не кажу нават пра сістэму каштоўнасцяў, а тое, як дзеці будуць выбудоўваць свае адносіны з дзяржавай. А што такое дзяржава? Гэта пайсці ў паліклініку, школу, не кажу пра суды. Нават па такой практычнай прычыне я лічу, што гаварыць варта. Адзінае, да гэтага трэба падрыхтавацца і ўлічваць узрост. Другое – цікавасць. Калі запыт на разуменні палітычнай сітуацыі ў дзяцей існуе, а ён існуе, то, я лічу, гаварыць трэба. Вельмі кепскім выхадам будзе пакінуць дзяцей сам на сам з пытаннем. 2020 год паказаў, што калі ты не цікавішся палітыкай, то палітыка і так табой пацікавіцца. Нашыя бацькі не надавалі гэтаму значэння, нас з дзяцінства не навучылі размаўляць пра палітыку. Я ўпэўненая, што калі б нас навучылі, то падзеі 20-га года былі б іншымі.

Вольга Вялічка кажа, што дзеці будуць несці наступствы рашэнняў сваіх бацькоў:

-Ва ўсяго ёсць свой кошт. Два пытанні: хто будзе плаціць і колькі каштуе. Мы захацелі свабоду, гэта каштуе вельмі многа. У нас саміх столькі няма, бо нам самім трэба вучыцца размаўляць пра палітыку. Усё гэта адбіваецца на дзецях. Выбудоўваць па-новаму сістэму адукацыі, пенсійную рэформу – не нам. Гэта рабіць нашым дзецям.

Поўная размова – у далучаным гукавым файле.

Псіхолаг Вольга Вялічка: Я раю гаварыць дзецям, што бацькі ў турме

04.03.2024 11:05
У Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» псіхолаг Вольгі Вялічкі.