Беларуская Служба

Польшча распрацоўвае сваю «міграцыйную Біблію»

13.03.2024 14:01
Міграцыйная стратэгія Польшчы на 2025-2030 гады павінна вызначыць палітычны кірунак дзяржавы па гэтай тэме.
Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча, як краіна ЕС з міграцыйнымі праблемамі, павінна мець сваю «міграцыйную Біблію», якой будзе прытрымлівацца. Некантраляваная іміграцыя з'яўляецца памылкай, заявіў у інтэрвію выданню Rzeczpospolita адказны за міграцыйную палітыку намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Душчык.

Папярэдні праект міграцыйнай стратэгіі Польшчы на 2025–2030 гады павінен быць гатовы ў верасні. На пытанне, ці не баіцца ён, што чарговы падыход да стратэгічнага абыходжання з міграцыяй стане ахвярай кароткатэрміновых палітычных інтарэсаў, Мацей Душчык адказаў: «Думаю, што нам гэта не пагражае, паколькі мы дасягнулі крытычнай пункта, каб зараз з належнай увагай падысці да праблемы міграцыі, якая не толькі моцна палітызавалася, але і Польшча цалкам змяніла свой статус з тыповай краіны эміграцыі на краіну іміграцыі.

Віцэ-міністр падкрэсліў, што міграцыйная стратэгія на 2025-2030 гады гэта дакумент, які паказвае палітычны кірунак дзяржавы. Паводле яго, да гэтай пары гэтыя сігналы былі супярэчлівымі.

«З аднаго боку мы казалі, што не пускаем мігрантаў, а з другога, што адкрываем рынак працы практычна без маніторынгу і кантролю (…) Мы казалі, што баімся мусульманскіх краінаў, і ў той жа час пастанова міністра замежных справаў прадугледжвала адкрытасць на мусульманскія краіны. Гэта поўны хаос. Польшча, як краіна Еўрасаюза з міграцыйнымі праблемамі, павінна мець адмысловы міграцыйны рэжым, гэтак званую «міграцыйную Біблію», якой мы будзем прытрымлівацца», – дадаў у размове з выданнем Rzeczpospolita віцэ-кіраўнік польскага МУС Мацей Душчык.

аз