Беларуская Служба

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі, якія адбудуцца ў гарадах Польшчы

22.03.2024 16:15
25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 106-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 
Аўдыё
  • Мерапрыемствы да Дня Волі адбудуцца па ўсёй Польшчы.
   , 25  2023 .
Дзень Волі ў Варшаве, 25 сакавіка 2023 г. Крыніца: https://t.me/cbs_help

Слухайце далучаны аўдыёфайл!

Варшава

24 сакавіка

14:00 Марш ад пляца Трох крыжоў да помніка Мікалая Каперніка.

16:30 Святочны канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам музыкаў: Піт Паўлаў, Atesta, Dzieciuki і іншыя.

25 сакавіка

19:00 мінскага часу, адбудзецца жывая трансляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі.

У музычнай праграме заяўленыя:

  • J:Морс
  • Naviband
  • Šuma
  • Dzieciuki
  • Nochy
  • Volski


Весці вечарыну будуць Ліза Ветрава – прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі – вядомы тэлевядоўца.

Арганізатары абвясцілі збор на арганізацыю святкавання. Сродкі патрэбныя на арэнду тэхнічнага абсталявання, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Беласток

24 сакавіка

15:00 – Мітынг-канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Kurwadziki, Ігара Палынскага, ul. Rynek Kosciuszki 10, 15-426.

– Святкаванні ў нас будуць доўжыцца тры дні, бо зараз у Беластоку існуе вялікае, заангажаванае беларускае асяроддзе, якое кожны дзень цаглінка па цаглінцы дадае нешта ад сябе, – расказала намеснік дырэктара беластоцкага Цэнтру беларускай культуры Ілона Карпюк.


У сам Дзень Волі (25 сакавіка) будзе  традыцыйнае ўрачыстае святкаванне. Таксама ў нядзелю запрашаюць праваслаўных вернікаў на літургію і малебен за беларускі народ у царкву Яна Багаслова ў Беластоку.

Святкаванне завершыцца урачыстым канцэртам, адным з галоўных арганізатараў якога з’яўляецца Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Гданьск

24 сакавіка

10:30 – Урачыстае ўскладанне кветак на магілы дзеячаў БНР. Гарнізонныя могілкі, ul.Dąbrowskiego, 2.

11:30 – Святочны марш Волі ад фантану «Няптун» ul.Długi Targ, да Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці, на pl. Solidarności, 1.

15:00 – Дэбаты: «Спадчына БНР – у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці». Госці: Зміцер Лукашук, Алена Глагоўская, Рыгор Астапеня, Наста Ільіна. Бібліятэка ЕЦС.

13:00 – 18:00 Марафон пісання лістоў беларускім палітвязням, арганізаваны Amnesty International, Зімовы сад ЕЦС.

17:00 – Урачысты канцэрт: супольны праект мужчынскага гурта традыцыйнага спеву «Kasary» i рок-гурту «Relikt». Новая адмысловая праграма. Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым. Аўдыторыя ЕЦС.

Інфармацыя ад арганізатараў ТУТ

Шчэцін

24 сакавіка

17:00 Акцыя на Plac Solidarności.

18:00 Святочны канцэрт Czeslove & Leo, Piwnica Kany.

Познань

24 сакавіка

15:00 Марш Волі ад Пляцы Волі да Пляцу Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца святочны мітынг-канцэрт.


Вроцлаў

24 сакавіка

20:00 Канцэрт да Дня Волі Tramwajowa 1-3


25 сакавіка

18:00 Марш на Дзень Волі ад Plac Wolności

Лодзь

24 сакавіка

12:00 Урачыстае шэсце-мітынг.

Старт шэсця-мітынга па адрасе Лодзь вул. Петракоўска, 155 (пляцоўка насупраць кафэ «Старбакс» (https://maps.app.goo.gl/LRPzCPC1nZTm6YrQ6).



Кракаў

25 сакавіка

18:30 Plac wielkiej armii Napoleona, адкуль пачнецца марш да цэнтральнай плошчы, а пасля гэтага ў Chicago Bar выступіць гурт Teleport.

Пасля свята вас чакаюць гістарычная лекцыя пра абвяшчэнне БНР (27 сакавіка) і вандроўка па беларускім Кракаве (30 сакавіка).



Поўную праграму святкавання Дня Волі ў розных краінах і гарадах глядзіце ТУТ.

вх