Беларуская Служба

У выніку планаванага чатырохдзённага тыдня працы могуць знікнуць традыцыйныя выходныя

04.04.2024 10:15
Чатырохдзённы працоўны тыдзень сур'ёзна разглядаюць ва ўрадавых колах Польшчы. 
.
.congerdesign/pixabay.com/CC0

Традыцыйныя выходныя могуць знікнуць. Пра гэта аднак не гаворыцца ў кантэксце рэвалюцыі на рынку працы.

Чатырохдзённы працоўны тыдзень сур'ёзна разглядаюць ва ўрадавых колах. Міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Агнешка Дзем'яновіч-Бонк хацела б яго ўвесці ў бягучым тэрміне паўнамоцтваў парламенту, піша Businessinsider.

Тэхналогіі пайшлі наперад, і эфектыўнасць працы не роўная яе працягласці. Палякі адносяцца да тых працаўнікоў, якія найдаўжэй працуюць у Еўрасаюзе, і ім не хапае часу на жыццё, на сяброўства, на каханне і на час з сям’ёй. Скарачэнне працоўнага тыдня было б сацыяльнай інвестыцыяй, - заявіла некалькі дзён таму ў эфіры RMF міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Агнешка Дзем'яновіч-Бонк.

Прафесар Павал Каржыньскі з Універсітэту імя Лявона Казьміньскага ў інтэрв'ю dlahandlu.pl звяртае ўвагу на невідавочныя наступствы рэвалюцыі на рынку працы. Ва ўмовах скарочанага працоўнага тыдня давядзецца па-новаму думаць пра выходныя.

Гэта змяненне будзе мець наступствы як для супрацоўнікаў, так і для кампаній. Апошнія баяцца, у тым ліку, павелічэнне выдаткаў на працоўную сілу.

-У кантэксце ўвядзення чатырохдзённага працоўнага тыдня кошт працаўніка на пачатку можа фактычна вырасці, калі арганізацыі будуць адаптавацца да новай мадэлі працы. Гэты пераход можа запатрабаваць ад кампаній інвестыцый у навучанне, змены ў арганізацыі працы і патэнцыйнае павышэнне заработнай платы за кароткі працоўны дзень, каб заахвоціць супрацоўнікаў быць больш эфектыўнымі, - тлумачыць праф. Павел Каржыньскі, якога цытуе Businessinsider.

Аднак сацыяльны ўплыў усёй гэтай рэвалюцыі можа быць цікавым, таму што, магчыма, давядзецца зноў глядзець на календары. Гэта асабліва важна ў рознічным гандлі, рэстаранах і ў шырокім разуменні сферы паслуг, дзе выхадныя часта з'яўляюцца ключавымі датамі.

-Увядзенне чатырохдзённага працоўнага тыдня можа змяніць традыцыйнае ўяўленне аб выходных днях, асабліва калі супрацоўнікі пачнуць выкарыстоўваць гібкія формы арганізацыі працы, якія дазваляюць выбіраць выходныя дні. У некаторых галінах і на асобных пасадах гэта можа азначаць, што выходныя не будуць прыпадаць на суботу і нядзелю, але яны могуць быць размеркаваны ў розных канфігурацыях на працягу тыдня. Для некаторых супрацоўнікаў выходныя могуць фактычна прыпадаць на сярэдзіну тыдня, што можа паўплываць на тое, як яны арганізоўваюць свой вольны час і сацыяльныя кантакты, — адзначае эксперт.

Ав/Businessinsider

Прафесіі будучыні: адной з найбольш запатрабаваных можа стаць эксперт па этыцы штучнага інтэлекту

19.03.2024 07:00
Як дапамагчы выбраць прафесію маладому чалавеку, які не ведае, у якім напрамку пайсці?