У Польшчу вернуцца 11 польскіх навукоўцаў, якія вядуць свае даследаванні ў прэстыжных замежных універсітэтах. Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў (NAWA) уручыла гранты ў рамках праграмы «Польскія вяртанні». Праграма дазваляе выбітным маладым навукоўцам польскага паходжання вярнуцца ў краіну.
Дырэктар NAWA Давід Кастэцкі кажа, што пераможцамі сталі прадстаўнікі, між іншым, матэрыялабудавання, фізічных навук, гісторыі і археалогіі, псіхалогіі і медыцыны:
-У сёлетнім выданні тры чалавекі вяртаюцца са Злучаных Штатаў, двое з Вялікабрытаніі, двое з Германіі, двое з Швейцарыі, па аднаму з Францыі і Румыніі. Навуковыя цэнтры, дзе яны дагэтуль працавалі, сапраўды сусветнага ўзроўню: Оксфардскі ўніверсітэт, Страсбург, Швейцарскія лабараторыі навукі і тэхналогіі матэрыялаў. Сапраўды, якасць даследаванняў, якія вядуцца ў гэтых цэнтрах, знаходзіцца на найвышэйшым узроўні.
Дырэктар NAWA кажа, што некаторыя навукоўцы, якія карыстаюцца праграмай «Польскія вяртанні», пазней прэтэндуюць на прэстыжныя гранты Еўрапейскай рады па справах навуковых даследаванняў ERC.
Першыя пераможцы праграмы прыедуць у Польшчу да пачатку вакацый.
Гэта ўжо сёмы выпуск праграмы «Польскія вяртанні». За апошнія шэсць гадоў ёй скарыстаўся 71 даследчык, які вядзе праекты ў 28 польскіх універсітэтах і даследчых інстытутах. Найбольшая колькасць польскіх навукоўцаў, якія вярнуліся ў краіну, працавала ў навуковых цэнтрах Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША.
ав