Беларуская Служба

Прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека неабходна ўвесці ў школах - лічаць эксперты

05.04.2024 07:11
Вакцына абараняе ад раку шыйкі маткі, уралагічнага раку, рака галавы і шыі.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека, або ПВЧ, неабходна ўвесці ў школах - лічаць эксперты, удзельнікі інтэрнэт-дэбатаў аб гінекалагічных ракавых захворваннях. Канферэнцыя прайшла ў рамках цыкла «Анкалогія - агульная справа». Вакцына абараняе ад раку шыйкі маткі, уралагічнага раку, рака галавы і шыі.

Гінеколаг прафесар Мажэна Дэмбска падкрэсліла, што вакцына супраць ПВЧ бяспечная, правераная і ўжываецца ва ўсім свеце на працягу многіх гадоў:

-Гэтая вакцына выкарыстоўваецца многія гады. Ёй прывітыя мільёны чалавек. Мы ведаем, што яна не мае сур'ёзных пабочных эфектаў. Мы не павінны ніякім чынам абмяжоўваць доступ да яе. Я маю на ўвазе вызначэнне толькі некаторых паліклінік, дзе можна прывіцца, запісы на вакцыну. Я за тое, каб яны была ў школах.

Гінеколаг-анколаг доктар Радаслаў Мондры дадаў, што вакцына супраць ПВЧ павінна быць уключана ў графік вакцынацыі дзяцей:

-Гэтая прышчэпка павінна быць унесеная ў абавязковы каляндар прышчэпак. Мы не задумваемся над коклюшам ці іншымі хваробамі, якія ў абавязковым календары. Гэта павінна быць сістэматызавана. Тады не трэба будзе шукаць прышчэпку. Таксама неабходна пакінуць магчымасць прывівацца ўсім жадаючым па-за вызначаным у праграме ўзростам.

У цяперашні час усеагульная бясплатная праграма вакцынацыі супраць ПВЧ разлічана на дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў.

З чэрвеня мінулага года менш за 25% падлеткаў, якія маюць права, былі прышчэплены супраць віруса папіломы чалавека.

ав

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У Польшчу вернуцца 11 польскіх навукоўцаў, якія вядуць свае даследаванні ў прэстыжных замежных універсітэтах

04.04.2024 19:15
Праграма «Польскія вяртанні» дазваляе выбітным маладым навукоўцам польскага паходжання вярнуцца ў краіну.