Беларуская Служба

Апытанне: Палякі патрабуюць доступу да таблеткі «на наступны дзень»

08.04.2024 12:20
Аварыйная таблетка, інакш таблетка «дзень пасля» або «на наступны дзень»- гэта адна з формаў экстраннай кантрацэпцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ri_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле апытання Інстытута даследаванняў Pollster, праведзенага для газеты Super Express, 54 адсоткі рэспандэнты ў Польшчы падтрымліваюць доступ без рэцэпту да экстраннай кантрацэпцыі, то бок таблеткі «дзень пасля» або «на наступны дзень».

Выданне нагадвае, што ў канцы сакавіка прэзідэнт Анджэй Дуда наклаў вета на папраўку ў закон, які прадугледжваў згоду на свабодны продаж аднаго з гарманальных кантрацэптываў для асоб старэйшых за 15 гадоў.

Канцылярыя прэзідэнта пераконвала, што падчас працы над законам «не было прыведзена пераканаўчых аргументаў на карысць увядзення доступу да кантрацэптыўных сродкаў без рэцэпту».

Між тым, большасць рэспандэнтаў апошняга апытання Pollster прытрымліваецца іншага меркавання.

Супраць доступу да таблеткі «на наступны дзень» выказалася 38 працэнтаў апытаных, а 8 працэнтаў адказалі «не ведаю».

Даследаванне было праведзена 3-4 красавіка 2024 года на выбарцы з 1043 дарослых палякаў.

Аварыйная таблетка, інакш таблетка «дзень пасля» або «на наступны дзень» - гэта адна з формаў экстраннай кантрацэпцыі, мэта якой - прадухіліць зачацце пасля неабароненага палавога акту.

аз

Канферэнцыя эпіскапату Польшчы: Экстраная кантрацэпцыя з’яўляецца амаральнай і шкоднай

04.02.2024 12:00
Экспертная група па біяэтыцы апублікавала пазіцыю, у якой выказвае сур'ёзныя заўвагі адносна продажу г.зв. экстранай кантрацэпцыі