Міжнародны цэнтр вывучэння нацысцкіх злачынстваў Arolsen Archives у сувязі з 80-годдзем пачатку Варшаўскага паўстання, якое выпадае ў бягучым годзе, запусціў сацыяльную кампанію «Варшаўскае паўстанне. Невядомыя гісторыі», паведамляе Rzeczpospolita.
У ейных рамках цэнтр шукае сваякоў людзей, дэпартаваных з Варшавы падчас паўстання 1944 года, якія загінулі ў нямецкіх канцлагерах.
У Arolsen Archives знаходзіцца каля сотні канвертаў з асабістымі рэчамі асоб, вывезеных з Варшавы падчас паўстання. Гэтыя рэчы акупанты забіралі ў іх у канцэнтрацыйных лагерах.
Арганізатары кампаніі заклікаюць установы, школы, СМІ і прыватных асоб дапамагчы знайсці сваякоў вязняў, каб вярнуць ім асабістыя рэчы загінулых падчас вайны блізкіх.
Канверты з асабістымі рэчамі жыхароў Варшавы складаюць частку з 2,5 тысячы дэпазітаў часоў Другой сусветнай вайны, якія захоўваюцца ў Arolsen Archives.
Як падкрэслівае дырэктар архіва Фларыян Азуле, згаданыя прадметы былі адабраныя ў ахвяр і павінны быць вернутыя. «Паколькі ўладальнікаў гэтых рэчаў ужо няма сярод нас, мы вяртаем іх сваякам, якіх шукаем у рамках кампаніі #Stolen-Memory», — паясняе Азуле.
Нагадаем, што ў рамках згаданай кампаніі, якая стартавала ў 2016 годзе, было знойдзена амаль 900 сем'яў па ўсім свеце, у тым ліку амаль 300 у Польшчы.
Сярод амаль 2,5 тысяч прадметаў, якія яшчэ чакаюць вяртання, ажно 650 належалі вязням з Польшчы.
аз
*Здымак зроблены 2 верасня 1944 года. Рота «Мацек» батальёну «Зоська» пасьля праходу праз каналізацыю на вуліцы Варэцкай.