Беларуская Служба

У сакавіку колькасць паветраных трывог у некаторых украінскіх рэгіёнах вырасла ўдвая

13.04.2024 06:03
На перадавой украінскія вайскоўцы робяць усё магчымае, каб затрымаць праціўніка, але ім не хапае боепрыпасаў і зброі.
   . ,   ,
Ва Украіне пачалася пасяўная. Снарад, які не выбухнуў, на раллі PAP/EPA/KATERYNA KLOCHKO

Абараназдольнасць Кіева зніжаецца. Расія атакуе вайсковыя цэлі з паветра і тэрарызуе мірнае насельніцтва, паведамляе Gazeta Wyborcza. 

Украінская ваенная статыстыка трагічная. Так, у сакавіку колькасць паветраных трывог у Сумскай вобласці ў параўнанні з лютым павялічылася на 197%, у Чарнігаўскай - на 171%, у Кіеве - на 141%, а ў Адэскай вобласці - на 121%. Больш за ўсё авіяўдараў у сакавіку зафіксавана ў Харкаўскай вобласці - 227. Расія знішчае ўкраінскую крытычную інфраструктуру. Захопнікі выкарыстоўваюць перавагу ў паветры як для падаўлення супраціву ўкраінскіх вайскоўцаў, так і для тэрарызавання жыхароў краіны. На перадавой украінскія вайскоўцы робяць усё магчымае, каб затрымаць праціўніка, але ім не хапае боепрыпасаў і зброі. 

Расіі ўдаецца нарасціць вытворчасць крылатых ракет, дзякуючы чаму яна можа пастаянна знішчаць украінскую інфраструктуру. У сакавіку Расія выкарыстала 242 ракеты розных тыпаў для атакаў на Украіну, не лічачы зенітных ракет С-300, якімі захопнікі наносяць удары па наземных цэлях у непасрэднай блізкасці ад лініі фронту або мяжы. Часта ракетамі С-300 б’юць па Харкаву і бліжэйшых населеных пунктах. У сакавіку ўкраінская СПА збіла 134 ракеты. Такі вынік зьвязаны з тым, што Расея атакавала тыя месцы, дзе ўкраінская СПА слабая, адзначае Gazeta Wyborcza.

вс