Беларуская Служба

Вучні ваенных класаў спаборнічалі ў конкурсе ведаў пра Польскае войска

18.04.2024 15:12
Удзельнікі адказвалі, напрыклад на такое пытанне: Як часта салдат непрафесійнай вайсковай службы мае права на змену бялізны?
 Ekstraklasa Wojskowa
Конкурс "Ekstraklasa Wojskowa"крыніца: FB Liceum Ogólnokształcące w Staszowie

У турніры ведаў пра Войска Польскае «Ekstraklasa Wojskowa» перамагла каманда з ліцэя імя Кардынала Стэфана Вышыньскага ў Сташаве. 16 найлепшых камандаў з усёй Польшчы змагаліся ў Варшаве за перамогу ў турніры, арганізаваным Цэнтральным вайсковым наборам.

Удзельнікі адказвалі, напрыклад на такое пытанне: Як часта салдат непрафесійнай вайсковай службы мае права на змену бялізны. Каманда адказала, што кожныя два тыдніб і гэта быў няправільны адказ: адпаведна да патрэбаў.

- Было цяжка. Найбольш праблем было з пытаннямі пра рэгламент вайсковай муштры і агульны вайсковы рэгламент. Было вельмі цікава. Вядома, што мы вельмі рады, але адчуванне поспеху даходзіць да нас памалу. Было цяжка, эмоцыі вялікія, я буду перажываць напэўна некалькі дзён, - кажуць Мікалай Спак і Эмілія Валчык, прадстаўнікі каманды пераможцаў.

Яны ведалі правільны адказ на пытанне пра віды трох асноўных дзеянняў арміі. - Баявыя дзеянні, стабілізацыйныя і падтрымка міру, адказалі пераможцы. 

- Пытанні былі няпростыя. Я думаю, што ў некаторых выпадках прафесійным салдатам было б цяжка правільна адказ. У прынцыпе, пытанні датычыліся тактычных дзеянняў, агульнага рэгламенту і муштры. Ці ў мяне былі б праблемы з адказам? - хутчэй за ўсё не, паколькі ўсе пытанні на конкурс падрыхтаваў я, - сказаў Польскаму радыё суддзя фінальнага конкурсу «Ekstraklasa Wojskowa» падпалкоўнік Артур Барута.  

Турнір «Ekstraklasa Wojskowa» разлічаны на вучняў вайсковых класаў. Раней прайшлі абласныя адборачныя туры, на якіх выбіраліся фіналісты канчатковага этапу спаборніцтва. Конкурс накіраваны на папулярызацыю ведаў пра армію і прыцягненне моладзі да службы ў Войску польскім.

Тры лепшыя каманды, абраныя ў фінале, акрамя прызоў, возьмуць удзел у злёце вайсковых класаў, які пройдзе ў верасні ў Драўска-Паморскім, дзе знаходзіцца палігон і дзе праводзяцца міжнародныя ваенныя вучэнні.
яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка