Гэта свята радыёаматараў, якія цікавяцца перадачай гуку з выкарыстаннем кароткіх хваль. Старшыня мясцовага аддзялення Польскай радыёаматарскай асацыяцыі ў Жэшаве Адам Назімэк кажа, што ўсё больш радыёаматарствам цікавяцца маладыя людзі.
- Бачна, што акрамя тэлефона, інтэрнэту, людзям патрэбна яшчэ іншыя шляхі камунікацыі. Праз кароткія хвалі - па радыё таксама можна паразмаўляць. Аднак у гэтым выпадку патрэбныя веды ў галіне электронікі, электратэхнікі, а таксама патрэбна ведаць правілы фізікі, ІТ, то бок у радыёаматараў вельмі шырокія веды.
Радыёсувязь з'яўляецца альтэрнатывай пры збоі тэлекамунікацыйных ліній. Напрыклад, радыёаматары з польскага Жэшава перадалі сваё абсталяванне калегам з ахопленай вайной Украіны.
яс/IAR
Эфірны выпуск перадачы "Навука і тэхніка" ў далучаным файле