Беларуская Служба

Чаму частка ўкраінцаў уцякае ад вайны ў краіну агрэсара – Расію?

19.04.2024 20:17
Жыхарам Данбасу бліжэй да тыпічна расійскай ці савецкай ментальнасці, чым да ўкраінскага патрыятызму.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Damian Lugowski / Shutterstock.com

Тыднёвік Do Rzeczy задаецца пытаннем, чаму частка ўкраінцаў уцякае ад вайны ў краіну агрэсара – Расію? Паводле агенцтва ТАСС, на працягу першага года СВА ў Расію з’ехала 5,3 млн жыхароў Украіны. Гэтая статыстыка значна завышаная, заходнія эксперты кажуць пра некалькі соцень тысяч бежанцаў. Гэты напрамак выбіраюць як правіла жыхары тэрыторыі, захопленай расіянамі. За 2022 год амаль 300 тыс. грамадзян Украіны перайшло ў расійскае грамадзянства.

Часта ў іх няма выбару, паколькі шлях на захад Украіны ці далей у Еўропу закрыты або вельмі складаны і небяспечны. Акрамя таго, жыхары Данбасу як правіла апалітычныя, многія кажуць, што іх не цікавіць палітыка, для іх нават не вельмі важна, ці яны будуць жыць у Расіі ці Украіне. Іх нельга назваць патрыётамі ніводнага з бакоў вайны. Яны канцэнтруюць увагу на штодзённым жыцці.

Жыхарам Данбасу бліжэй да тыпічна расійскай ці савецкай ментальнасці, чым да ўкраінскага патрыятызму. І таму, нават калі на пачатку “спецаперацыі” яны падтрымлівалі Украіну і не жадалі “вызвалення”, а ў Расію паехалі, паколькі гэта было прасцей і там былі сваякі, дык цяпер іх стаўленне стала больш прарасійскім. На іх таксама дзейнічае расійская прапаганда, якая штодзённа лаіць “украінскі рэжым”, які абмяжоўвае грамадзянскія правы. І, хоць многім цяжка знайсці ў Расіі працаўладкаванне, а дапамога ад дзяржава сімвалічная, яны застаюцца там, бо не бачаць іншага выйсця.

нг