Вакцынацыя выклікае асацыяцыі з абавязковымі прышчэпкамі дзяцей, аднак прышчэплівацца павінны таксама дарослыя, падкрэслівае Галоўны кансультант у галіне эпідэміялогіі прафесар Івона Парадоўска-Станкевіч (Iwona Paradowska-Stankiewicz).
- Мы рэкамендуем паўтараць кожныя 10 гадоў вакцынацыю ад дыфтэрыі, слупняка і коклюша. І гэта якраз прыклад прышчэпкі для дарослых.
Доктар Ілёна Малэцка з Познаньскага медыцынскага ўніверсітэта звяртае ўвагу на вакцынацыю людзей у сталым узросце і хранічна хворых.
- Грып, менінгіт, параміксавірусы, апяразальны лішай - страшная хвароба, якая выклікае моцны боль.
Эксперты нагадваюць, што вакцынацыя прадухіляе цяжкія захворванні небяспечныя ўскладненні пацля іх.
яс/Яанна Станкевіч