Ліхалецці ХХ стагоддзя змусілі сотні тысяч беларусаў пакінуць Радзіму. Нягледзячы на адлегласць, не гублялі яны сваю самаідэнтычнасць і мову.
Калектыў Кандрусікаў
Галіна Кандрусік, дзявочае прозвішча Яновіч, з Мілейчыц на Беласточчыне апынулася ў Аўстраліі пасля Другой сусветнай вайны. Разам з братам далучылася яна да бацькі, які пасля прымусовых працаў у нацысцкай Германіі вырашыў не вяртацца на Радзіму, а скіравацца на далёкі кантынент.
Аўтограф Міколы Гайдука
Маці Галіны засталася на Падляшшы. У часе наведвання радзімы Галіна пазнаёмілася са сваім мужам Міколам Кандрусікам з вёскі Пянкі ля Міхалова на Беласточчыне.
Галіна і Мікалай Кандрусікі
Галіна і Мікола Кандрусікі ўжо 52 гады жывуць разам у аўстралійскай Адэлаідзе. Нягледзячы пра сталы ўзрост, дагэтуль далучаюцца да дзейнасці беларускай грамады ў Аўстраліі. Матэрыял Зміцера Касціна.
слухайце аўдыёфайл
фота: Lana Dobrynin