Партал Onet.pl прыводзіць гутарку выдання Welt am Sontag з нямецкім прафесарам біялогіі фізічных практыкаванняў Хенінгам Вакерхагэ (Henning Wackerhage) пра тое, як затармазіць працэс старэння. На думку вучоных, нават у 50 гадоў і пазней можна заставацца ў такой жа форме, як і ў 20 гадоў. На першым месцы - сілавыя трэніроўкі – кажа эксперт. Яны аказваюць вялікі ўплыў на агульную фізічную форму. Канешне, уплыў мае і генетыка, але не вырашальны.
«Група даследчыкаў прааналізавала мышачную масу, сілу і хуткасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 20 да 90 гадоў. Ва ўсіх узростах ёсць натуральныя адрозненні. Тым не менш, можна лічыць, што сіла рэзка змяншаецца толькі пасля 60 гадоў. Нават калі хтосьці не трэніраваўся ўсё жыццё і пачаў трэніравацца толькі ў 50 гадоў, трэніроўкі ўжо не такія эфектыўныя, але яны па-ранейшаму супрацьдзейнічаюць натуральнаму змяншэнню сілы. Гэта працуе ў любым узросце», - кажа суразмоўца.
Калі гаварыць агульна, дык фактарамі рызыкі паскоранага старэння з'яўляецца перш за ўсё празмерная колькасць ежы пры малой колькасці фізічных практыкаванняў. Прафесар Вакерхагэ рэкамендуе стварыць асяроддзе, у якім спорт і фізічная актыўнасць стануць натуральнай справай.
«Я сам раблю сілавыя трэніроўкі два разы ў тыдзень. Уключаю трэніроўкі ў свой распарадак дня, як мага часцей езджу на працу на ровары, што складае каля 18 км у адзін бок», - адзначае прафесар, якому ўжо 57 гадоў.
нг