Беларуская Служба

Інсульт памаладзеў – захворванне ўсё часцей здараецца ў маладых пацыентаў ва ўзросце 40 з нечым гадоў і нават маладзейшых

17.05.2024 19:03
Сярод асноўных прычын і рызыкаў - рэгулярныя стрэсы, бяссонніца, дэпрэсія, маларухомы лад жыцця, курэнне, празмернае ўжыванне алкаголю, ужыванне вялікай колькасці тлустай і смажанай ежы, прыём наркатычных сродкаў.
Медыцынаt.me/belhalat_by/8430

Штогод у свеце здараецца каля 6 млн інсультаў, больш за 90 тыс. з якіх у Польшчы – больш за 30% пацыентаў паміраюць. Па частаце ўзнікнення гэтая сасудзістая катастрофа знаходзіцца на другім месцы пасля кардыялагічных захворванняў. Інсульт - адна з галоўных прычын заўчаснай смерці сярод маладых, ён саступае толькі ішэмічнай хваробе і абагнаў нават ракавыя захворванні, паведамляе партал Onet. 

Рызыка ўзнікнення інсульту значна вышэйшая ў людзей старэйшых за 55 гадоў, пры гэтым чым старэйшыя пацыенты, тым вышэйшая верагоднасць захворвання: яна падвойваецца кожныя 10 гадоў.

У групу рызыкі трапляюць пацыенты з атэрасклерозам, анеўрызмай галаўнога мозгу, артэрыяльнай гіпертаніяй, рознымі парушэннямі сардэчнага рытму, атэрасклератычнымі бляшкамі. Акрамя таго, цукровы дыябет, атлусценне, апноэ (разлад, пры якім падчас сну ў чалавека неаднаразова спыняецца дыханне), шыйны астэахандроз, мігрэнь, авітаміноз і іншыя паталогіі з'яўляюцца фактарамі-раздражняльнікамі. 

Медыкі заўважаюць, што інсульт памаладзеў – гэтае захворванне ўсё часцей здараецца ў маладых пацыентаў ва ўзросце 40 з нечым гадоў і нават маладзейшых. Сярод асноўных прычын і рызыкаў - рэгулярныя стрэсы, бяссонніца, дэпрэсія і псіхаэмацыйныя перанапружанні, маларухомы лад жыцця, курэнне, празмернае ўжыванне алкаголю, ужыванне вялікай колькасці тлустай і смажанай ежы, прыём наркатычных сродкаў – усё гэта негатыўна адбіваецца на здароўі і прыводзіць да залішняй вагі.

Прычым медыкі заўважаюць, што людзі ў раёне 40 гадоў, калі няма такой неабходнасці, рэдка ходзяць на прафілактычныя прыёмы да лекараў і здаюць аналізы ў рамках прафілактыкі. Маецца на ўвазе электракардыяграма, рэхакардыяграма і аналіз крыві, паведамляе партал Onet.

вс