17-гадовы немец Ласэ Штоле замест кватэры жыве ў цягніках. Арэнда жылля ў Еўропе дарагая, таму маладзён вырашыў замест таго, каб здымаць кватэру, жыць на чыгунцы. Ён купіў білет на год на цягнікі Нямецкай чыгункі 1-га класу, які дазваляе падарожнічаць без абмежаванняў. У год “на жыллё” ён выдаткоўвае каля 10 тыс. еўра. А паколькі хлопец працуе ў ІТ-сектары, то ён не прывязаны да канкрэтнага месца працы.
“Калі хачу – еду ў горы, калі захачу – на мора”, - гаворыць Ласэ. Яго маёмасць месціцца ў 30-літровым рукзаку. Харчуецца – у вагонах-рэстаранах і на вакзалах, прадукты таксама купляе ў крамах, прымае душ у спальных цягніках альбо на вакзалах. Юнак кажа, што калі прыязджае да бацькоў і лягае ў нармальны ложак спаць, то яму не хапае калыхання вагону і стуку колаў. Стыль жыцця маладзён пакуль што мяняць не збіраецца, паведамляе Deutsche Welle.
вс