Беларуская Служба

Апісанне верша, сачыненне і публіцыстыка былі элементамі іспытаў на атэстат сталасці па беларускай мове ў Польшчы

20.05.2024 15:45
Ці ліцэісты задаволеныя тым, як напісалі экзамены?
Аўдыё
  • Іспыты па беларускай мове ў беларускіх ліцэях у Польшчы.
 .
Гайнаўскі ліцэй.фота: Яраслаў Іванюк/БСПР

17 траўня 62 вучні апошніх класаў Бельскага і Гайнаўскага беларускіх ліцэяў пісалі экзамен на атэстат сталасці па беларускай мове. Найбольш папулярнай тэмай, якую выбіралі, было "Якую спадчыну чалавек атрымлівае ад продкаў?". У адказ трэба было спаслацца на верш Янкі Купалы. Другая тэма: "Што такое абмежаваная свабода выбару?". Трэба было аднесціся да творчасці Васіля Быкава, беларускага пісьменніка, які лічыцца адным з самых выдатных творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гайнаўскія ліцэісты былі задаволеныя тым, як напісалі экзамен.

- Мне здаецца, што экзамен не быў цяжкі, калі чалавек вучыўся і думаю, што добра мне пайшло. Трэба было перачытаць верш і напісаць сачыненне. Я выбрала тэму, чым з'яўляецца для чалавека спадчына, як яна важная ў жыцці чалавека. Мае ўражанні вельмі добрыя, экзамен не быў так цяжкі як я думаў, не надта складаны, можна было выбраць тэму пра спадчыну і напісаць. Таксама першая часта экзамену, граматыка, трэба было падумаць. Я задаволены.

У ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім выпускны экзамен па беларускай мове пісалі толькі 3 выпускнікі, 11 былі звольненыя як лаўрэаты або фіналісты алімпіяды па беларускай мовы. У гэтым белліцэі шмат хто адмовіўся ад вывучэння беларускай мовы ў мінулым навучальным годзе, калі Міністэрства адукацыі і мясцовыя аддзелы адукацыі (Kuratorium Oświaty) выдалі рэкамендацыі, паводле якіх экзамен па беларускай мове ў гэтай школе перастаў быць абавязковым. У гайнаўскім белліцэі экзамен пісалі ўсе выпускнікі, агулам 59 асоб, 15 з іх былі звольненыя, паколькі яны сталі лаўрэатамі або фіналістамі алімпіяды.

Анна Пятроўская

Слухайце далучаны гукавы файл