Беларуская Служба

Рэпатрыянтка: Малдова - перастала быць маім домам, а Польшча дагэтуль ім не стала

20.05.2024 23:39
Продкі гераіні спрадвеку жылі ў самым паўднёвым кутке даўняга Польскага Каралеўства - сёння гэта поўнач Малдовы. Гаворка ідзе пра вёску Стырча.
Аўдыё
  • Наша гераіня, карыстаючыся, аблегчанай працэдурай легалізацыі ў Польшчы, картай паляка, вярнулася на гістарычную радзіму.
Ілюстрацыя Фота: Stanislaw Tokarski/Shutterstock

Лена К. ўжо шосты год жыве ў Польшчы. Яе можна назваць рэпатрыянткай, бо яе продкі спрадвеку жылі ў самым паўднёвым кутке даўняга Польскага Каралеўства - сёння гэта поўнач Малдовы. Гаворка ідзе пра вёску Стырча.

Наша гераіня, карыстаючыся, аблегчанай працэдурай легалізацыі ў Польшчы, картай паляка, вярнулася на гістарычную радзіму. Беларуская служба пацікавіўся ў дзяўчыны, чым для яе ў Малдове была польскасць, ды як адбываецца працэс натуралізацыі? 

-  А што для мяне значыць гэтая польскасць, я нават не ведаю. Мы з дзяцінства хадзілі ў касцёл, слухалі польскую музыку, ездзілі ў Польшчу, напрыклад, летам у турыстычныя паездкі. Гэтак жа мы святкавалі розныя святы, паводле польскіх звычаяў і гэта было вельмі крута.

У сучаснай Польшчы Вялікдзень і Каляды святкуюць не так, як мы гэта рабілі, прытрымліваючыся старых традыцый. Таму я неяк адчуваю гэтую польскасць і з дзяцінства ведала, што я належу да іншай краіны. Але тут у Польшчы з кожным днём, колькі я ўжо тут, гадоў мабыць шэсць, штораз адчуваю сябе больш на сваім месцы, у сваёй краіне, у Польшчы. 

Скажы, а ці гэтая польскасць пра якую ты прыгадваеш, ці была яна жывой, штодзённай. Напрыклад, ці была польская мова ў тваім горадзе, у сям'і, ці хадзіла з братамі ў польскую школку, ці вы чыталі польскія кнігі? 

-  Не, там няма польскай школы, але быў Польскі дом, дзе мы вучылі польскую мову, дзе адзначалі ўсе святы, з дзецьмі з польскім паходжаннем. І былі некаторыя заняткі па-польску, у касцёле таксама ёсць урокі польскай, але мы звычайна не выкарыстоўваем яе ў штодзённым жыцці. Малдова - постсавецкая краіна, там засталася руская мова, а польскай мала. Аднак у гэтай польскай вёсцы, адкуль мае бацькі, мы ўсё яшчэ карыстаемся польскай мовай. 

Я родам з Бельцаў, гэта другі па колькасці жыхароў горад Малдовы, там ёсць вялікая польская супольнасць. Моцныя польскія супольнасці таксама ў Кішынёве, а нават у Прыднястроўі. Мы ўсе камунікуем, раней удзельнічалі ў розных супольных польскіх адукацыйных праектах. 

А вёска маіх продкаў - Стырча - сваёй польскасцю вядомая на ўсю Малдову, гэта сапраўдная польская вёска, дзе скрозь стагоддзі захавалася вера і традыцыі.

А ў гэтай вёсцы яшчэ гавораць па-польску?

-Не, я мяркую, што гэта як, ведаеце, трасянка ў Беларусі, або суржык ва Украіне.  Я маю на ўвазе, гэта больш дыялект, не літаратурная польская мова, але нешта падобнае.

Калі ты расла ў тваім уяўленні ўжо быў створаны вобраз Польшчы, а потым прыйшоў час, калі ты вырашыла пераехаць у Польшчу. Скажы, наколькі іншая была тая карціна, якая ўжо існавала ў тваёй свядомасці, і сапраўдная Польшча, з якой ты сутыкнулася тут? Магчыма настала расчараванне, ці на наадварот? 

- Я не магу сказаць, што гэта было расчараванне, але, відавочна, гэта было нешта іншае.  З дзяцінства мы ездзілі ў паездкі ў Польшчу, і для нас мова, увогуле Польшча, былі не чужыя. Але заўжды мы наведвалі розныя касцёлы, Варшаву, цэнтр, Залатыя Тарасы, экскурсіі па Старым горадзе і Вісла, і ўсё.

А цяпер, калі я ў Польшчы, відавочна, што падчас вучобы і працы ў мяне няма часу вывучаць гісторыю Каралеўскіх Лазенак, а мяне паглынае штодзённая рэчаіснасць. Я  ведаю, атрыманае ад нашых польскіх продкаў у Малдове, моцна адрозніваецца ад таго чым Польшча жыве зараз. 

Яшчэ раз скажу, што гэта не расчараванне, а больш звычайная адаптацыя да рэальнасці.  Гэта глабалізацыя, лічбавізацыя і ўсё сучаснае і гэтак далей, я мяркую гэта новае, не тое што Польшча змянілася, а проста свет паўсюль змяняецца, так што не ведаю, добра гэта, ці дрэнна, але так яно і есць.

 

Ты жывеш у Польшчы 6 гадоў, ці Польшча ўжо стала тваім домам і ці можаш сказаць, што ты насамрэч полька? Я  пытаюся пра ​​ідэнтычнасць, таму што ў У Малдове ты адчувала сябе полькай, а хіба зараз не адчуваеш сябе малдаванкай у Польшчы?

  -Мне часам нават прасцей не расказваць гэтую доўгую гісторыю, я проста кажу: так, я з Малдовы, і ўсё.  І цяпер, я думаю, можа гэта доля сучаснага чалавека. Я адчуваю, што я належу свету. Можа з часам, я прывыкну да гэтага і змагу інтэгравацца ў Польшчу. Але зараз чутно, што ў мяне ёсць акцэнт.

Нават калі мне кажуць, што ты добра гаворыш, усё адно,  я чую, і ведаю, што ў мяне ёсць, і акцэнт, і часам кажу з памылкамі. Пакуль я не адчуваю сябе на 100% полькай, але я спадзяюся, што з часам нешта зменіцца. 

Ты бачыш сваю будучыню ў Польшчы ці, хутчэй, у Малдове? 

-Дакладна ў Польшчы, бо я ўжо прызвычаілася, часам нават не хочацца ехаць дадому, напрыклад зараз, улетку. Можа гэта і дрэнна, але чакаю, калі сюды з Малдовы прыедуць бацькі. Тут і вучоба, і праца, і сябры, і ўсё іншае. Тут, у Польшчы, я адчуваю нават больш упэўнена.

Слухайце аўдыё!

эж