Беларуская Служба

Фундацыя «Братняя душа» дапамагае палякам ва Украіне

28.05.2024 12:56
«Братняя душа» таксама займаецца дапамогай дзецям і моладзі з памежжа. Арганізацыя нядаўна арганізавалі паездку для дзяцей з львоўскай катэдры.
           ( ),
Падапечныя Фонду «Братняя душа» разам з кіраўніцай фонду Івонай Рамоняк (у цэнтры), Львоў Фота: Fot.: Wojciech Jankowski/https://www.polskieradio.pl/399

Дабрачынная і гуманітарная дзейнасць Фонду «Братняя душа» (Fundacja Bratnia Dusza) з Крыніцы-Здруй шматгранная. З аднаго боку, арганізацыя ладзіць розныя праект у сваім раёне, у Малапольшчы, а з другога – вельмі заангажаваная ў дапамогу палякам ва Украіне, – паведамляе Польская служба Польскага радыё для замежжа.

Як расказала кіраўніца фонду Івона Рамоняк, адзін з кірункаў дзейнасці ва Украіне – дапамога сталым людзям.

– Столькі палякаў у нас на Крэсах. Людзі, якім патрэбны гэты кантакт, гэтая размова. У Каталіцкім універсітэце трэцяга веку ў Львове больш за сотню сталых людзей, сотню палякаў, якія патрабуюць штодзённай падтрымкі. З якімі адзначаем такія святы, як Вялікдзень, Каляды, дзелімся аплаткам. Мы таксама ездзім на Віннічыну, дзе святкуем Дзень незалежнасці Польшчы.

«Братняя душа» таксама займаецца дапамогай дзецям і моладзі з памежжа. Арганізацыя нядаўна арганізавалі паездку для дзяцей з львоўскай катэдры. Тым часам іншая рыма-каталіцкая парафія са Львова – св. Антонія звярнуўся па дапамогу ў фонд, бо адзін са спонсараў паездкі дзяцей у Польшчу адмовіўся. Таму Івона Рамоняк просіць аб падтрымцы ў людзей добрай волі.

– Дзеці падрыхтаваныя, поўныя надзеі, а спонсар адмовіўся ад удзелу. Шаноўнае спадарства, мы павінны дапамагчы!

эж