Беларуская Служба

Экспертка: Максімальна адкласці момант знаёмства са смартфонам – гэта лепшае, што можна зрабіць для свайго дзіцяці

31.05.2024 16:07
- Забарона на смартфоны ў школе – гэта падмена паняццяў, – кажа кіраўніца фонду Інстытут лічбавага грамадства Магдалена Бігай, пераконваючы, што самой забароны недастаткова і яна не зменіць рэчаіснасць дзяцей і моладзі.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock//BearFotos

Нарвежскае ўпраўленне адукацыі (Udir) пастанавіў, што вучням пачатковых класаў трэба цалкам забараніць выкарыстоўваць электроніку ў школьных памяшканнях. Інфармацыя пра гэта зноў выклікала дыскусію, ці варта ўводзіць такія абмежаванні ў Польшчы, – піша forsal.pl.

- Забарона на смартфоны ў школе – гэта падмена паняццяў, – кажа кіраўніца фонду Інстытут лічбавага грамадства Магдалена Бігай, пераконваючы, што самой забароны недастаткова і яна не зменіць рэчаіснасць дзяцей і моладзі.

З даследавання Упраўлення электронных камунікацый вынікае – 42% бацькоў прызналіся, што першую электронную прыладу дзіця атрымала ад іх у 10-12 гадоў; 35% – далі смартфон сваім дзецям у 7-8 гадоў; а 10% – ва ўзросце 5-6 гадоў.

Што б дапамагло выправіць гэту сітуацыю?

Магдалена Бігай спасылаецца на папулярную ў ЗША кнігу Джонатана Гайта «Трывожнае пакаленне», у якой прафесар сцвярджае, што забарона смартфонаў у школах – толькі адзін з крокаў, якія неабходна зрабіць. Сярод іншых: павышэнне ўзроставага цэнзу для ўдзелу ў сацыяльных сетках да 16 гадоў і, самае галоўнае, вяртанне дзецям свабоднага дзяцінства.

– Дзяцінства без смартфонаў было б лепшым? Так, было бы! Максімальна адкласці момант знаёмства са смартфонам – гэта лепшае, што можна зрабіць для свайго дзіцяці.

эж