Беларуская Служба

Амаль 44% апытаных палякаў выказваюцца супраць рашэння мэра Варшавы зняць крыжы са сцен дзяржустаноў

01.06.2024 08:23
35,2% станоўча ставяцца да рашэння Тшаскоўскага.
Rafał Trzaskowski wydał rozporządzenie dotyczące neutralności religijnej i walki z dyskryminacją w urzędach. To oznacza m.in. zdjęcie krzyży ze ścian
Rafał Trzaskowski wydał rozporządzenie dotyczące neutralności religijnej i walki z dyskryminacją w urzędach. To oznacza m.in. zdjęcie krzyży ze ścianRobert Petrovic/shutterstock.com

43,9 адсотка апытаных жыхароў Польшчы «рашуча негатыўна» ставяцца да распараджэння мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага (Rafał Trzaskowski) зняць крыжы са сцен будынкаў гарадской адміністрацыі, а 12,1% – «хутчэй негатыўна» – вынікае з апытання агенцтва даследавання грамадскай думкі IBRiS па замове выдання Rzeczpospolita.

35,2% людзей станоўча ставяцца да рашэння Тшаскоўскага, у тым ліку 22% «рашуча пазітыўна» ацэньвае гэты крок.

Апытанне таксама паказала, што мужчыны горш за жанчын ацанілі рашэнне мэра сталіцы. «Амаль палова мужчын лічыць яго адназначна дрэнным, а сярод жанчын – 39%. Таксама 43 адсоткі жанчын ім задаволеныя, 28% мужчын ацанілі рашэнне пазітыўна» – паведамляе выданне.

Дзеянні мэра Варшавы падтрымліваюць людзі сярэдняга ўзросту і старэйшыя за 70 гадоў. «Моладзь (18-29 гадоў) цікава падыходзіць да пытання, таму што іх галасы падзяліліся напалову на «за», і «супраць». Таксама бачна, што чым вышэй адукацыя, тым больш падтрымкі рашэння аб зняцці крыжоў. 66% людзей з пачатковай адукацыяй ацэньвае яго адназначна негатыўна, у той час, як у групе людзей з вышэйшай адукацыяй гэты адсотак паніжаецца да 21».

Погляды на рашэнне Тшаскоўскага супадаюць з палітычнымі поглядамі рэспандэнтаў. «Такім чынам, ажно 98% выбарцаў «Права і справядлівасці» і 95% тых, хто галасаваў за «Канфедэрацыю», маюць негатыўнае меркаванне аб зняцці крыжоў. 38% прыхільнікаў партыі «Трэці Шлях» маюць падобнае меркаванне. А тыя, хто галасаваў за Грамадзянскую кааліцыю, у 70 працэнтах падтрымліваюць выдаленне рэлігійных сімвалаў з дзяржаўных устаноў.

Аўтар: Аніта Карвоўска (Anita Karwowska)/PAP/нг