У Польшчы новы Кодэкс медыцынскай этыкі дазваляе выкарыстоўваць у працэсе дыягностыкі алгарытмы штучнага інтэлекту. Аднак ёсць пэўны нюанс - лекары павінны будуць праінфармаваць пра гэта пацыентаў і атрымаць іх згоду. Юрысты прадказваюць праблемы з гэтым звязаныя, а медыкі ўжо дамагаюцца тлумачэння палажэння – паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
У Кодэкс медыцынскай этыкі папраўкі былі ўнесены у траўні на пазачарговым Нацыянальным кангрэсе лекараў у Лодзі. Палажэння не было ў першапачатковай версіі кодэкса, яно было дададзена па просьбе членаў Сілезскай медыцынскай палаты.
Рэдакцыя „Dziennik Gazeta Prawna” адзначае, што палажэнні адносна штучнага інтэлекту выклікаюць спрэчкі ў медыцынскіх колах.
яс