Выданне Rzeczpospolita піша пра недахоп настаўнікаў у польскіх школах. Маладых педагогаў адпужваюць не толькі нізкія заробкі, але і дрэнная атмасфера вакол школ. Таму яны звальняюцца з працы. Школы здаўна прывыклі запаўняць кадравыя недахопы пенсіянерамі, але ў апошнія гады маштаб гэтай з’явы значна пашырыўся.
«За год колькасць педагогаў павялічылася прыкладна на 30 тысяч. Пры гэтым, структура ўзросту школьных кадраў выклікае трывогу. І пенсіянеры, і моладзь пакідаюць працу. За апошні год у дзіцячыя садкі і школы вярнуліся 34 тысячы настаўнікаў ва ўзросце 51-60 гадоў і 25 тысяч настаўнікаў старэйшых за 61 год», – піша Rzeczpospolita.
Гэта значыць, што сёлета ў школах працуюць 37 545 настаўнікаў пенсійнага ўзросту (5,1% ад усіх) і 13 457 настаўнікаў ва ўзросце 61 год і больш (1,83% штату). Спасылаючыся на дадзеныя Knowledge Dealers, газета паведамляе, што з 2022 года колькасць пенсіянераў, занятых у школах, вырасла з 3,7% да 7 адсоткаў.
Як адзначае выданне, «настаўніцкая кар’ера» уяўляецца маладым людзям не як «добрая перспектыва», а хутчэй як «цёмны прывід». Працу пакінулі 20 тысяч чалавек – самыя маладыя настаўнікі. «Колькасць асоб ва ўзросце да 26 гадоў зменшылася на 13 тысяч, а ва ўзросце ад 26 да 30 гадоў – на 7 тысяч. Гэта значыць, што маладыя педагогі (да 30 гадоў) цяпер складаюць 8% ад усіх кадраў», – піша газета.
Rzeczpospolita нагадвае, што прафсаюзныя дзеячы заклікаюць далей павышаць заробкі і ўводзіць змены ў сістэму павышэння кваліфікацыі, ацэнкі працы і адукацыі настаўнікаў.
нг