Беларуская Служба

Нацыянальны індэкс правоў чалавека на працягу пяці гадоў упаў з 4,1 да 2,4 пунктаў па дзесяцібальнай шкале

13.06.2024 14:41
Ён небяспечна набліжаецца да мінімальных адзнак.
Аўдыё
  • Нацыянальны індэкс правоў чалавека на парцягу пяці гадоў упаў з 4,1 да 2,4 пунктаў па дзесяцібальнай шкале
.
..

Нацыянальны індэкс правоў чалавека ў Беларусі ў 2019 годзе складаў 4,1 пунктаў, а ў 2023 годзе ён складае 2,4 пункты з 10 магчымых. Індэкс апісвае нармальную рэгулярную ацэнку сітуацыі і ён небяспечна набліжаецца да мінімальных адзнак. Новыя вынікі агучыў Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Калі глядзець на катэгорыі, то найбольш упалі грамадзянскія і палітычныя правы, а таксама агульныя меры ў галіне правоў чалавека. Разыходжанне 2023 і 2019 гадоў вельмі сур'ёзнае, кажа Кацярына Кузняцова з БХК:

-Калі ў 2019 гаду ў нас было няшмат мінімальных адзнак, то ў 2023 мы прыйшлі да 40 адзнак па 1 пункце. Толькі 6 адзнак палепшыліся, але гэта ў межах статыстычнай пагрэшнасці – 0,8 бала. Пры гэтым пагаршэнне склала 5,6 балаў.

Дзевяць адзнак на працягу ўсіх пяці гадоў трымаліся на адным узроўні. З іх 2 індзікатары тычацца вельмі спецыфічных гарантый правоў чалавека: абарона ад смяротнага пакарання асоб да 18 гадоў і абарона ад навуковых эксперыментаў затрыманых і вязняў. Сем нізкіх адзнак застаюцца на мінімальным узроўні, дзе сітуацыя не паляпшаецца: працэдура ажыццяўлення смяротнага пакарання; адсутнасць інстытуцыянальных механізмаў; адсутнасць у заканадаўстве прэзумпцыі свабоды сходаў; ігнараванне міжнародных рашэнняў у правах чалавека; habeas corpus (кожная затрыманы па крымінальнай справе ў тэрміновым парадку даводзіцца да суддзі).

Усё астатняе пагоршылася, кажа Кацярына Кузняцова:

-Больш за ўсё пагоршыўся ўвесь блок, які тычыцца права на справядлівы суд, свабоду думак, мысляў і рэлігіі, права на жыццё, права на мірныя сходы, удзел у культурніцкім жыцці і права на працу. Выбраць найбольш значнае было складана, таму мы выбралі тое, што правалілася больш, чым на 4 балы і ў нас атрымаўся «Топ-16».

На першым месцы – 5,6 – права абвінавачаных па крымінальных справах быць судзімым у іх прысутнасці; свабода думак, мысляў і рэлігіі; паўторнае асуджэнне за тыя ж самыя меры; працэдурныя гаранты на мове разумення; адвольнае пазбаўленне жыцця; удзел у культурніцкім жыцці; крытэрый свабоднай працы без прымусу і г.д.

У 2019 годзе падчас падрыхтоўкі Індэкса агульная ацэнка складала 4,1 пункты з 10. Сітуацыя была кепская, але ўлады прынамсі фармальна прызнавалі міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, прадпрымалі крокі па паляпшэнні заканадаўства.

З іншага боку, у тым жа 2019 годзе ўжо не выконваліся рэкамендацыі міжнародных кантрольных органаў, палітычныя правы былі вельмі абмежаваныя. Таму падчас ацэнкі 2020 году падзенне было толькі на адзін пункт. Сістэмныя праблемы былі і раней, але 2020 год абудзіў многіх людзей, кажа экспертка БХК, робячы высновы:

-На фоне 2020 году ўведзены надзвычайны рэжым, які фактычна працягваецца па сёння. З іншага боку, часткай сітуацыя з’яўляецца спецыфічны легізм – калі прымем закон, гэта стане законным. Мы бачым актыўную дзейнасць па афармленні беззаконня. Прымаецца неправавое заканадаўства, якое апраўдвае рэпрэсіўную практыку. Скарачаецца міжнародная супраца, Беларусь выходзіць з міжнародных дамоваў у сферы правоў чалавека. Палітычныя рэпрэсіі пачалі ўплываць на сферу сацыяльна-эканамічных правоў. Сітуацыя ў сферах адукацыі і аховы здароўя таксама не вельмі. Прававы дэфолт вельмі выразна бачны. Амаль поўнае знішчэнне свабоду меркавання, слова і асацыяцый. Сур’ёзнае абмежаванне культурніцкіх правоў, асабліва ў частцы нацыянальнай культуры. Парушэнне права на працу.

Агучваючы вынікі індэкса праваабаронца адзначала, што ніводнае даследаванне не з’яўляецца ідэальным, асабліва ў цяперашніх умовах, калі ўлады Беларусі стараюцца хаваць як мага больш інфармацыі.

ав

слухайце аўдыё