У гэтым у суботу пераканаліся ўдзельнікі Навуковага пікніка Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік», які праходзіў каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве. Нашая рэдакцыя таксама прымала ўдзел у пікніку і пераконвала, што чытаць па-беларуску можа кожны.
Сёлетні навуковы пікнік быў 27-м па ліку. Ён традыцыйна прыцягвае тысячы ўдзельнікаў і больш за 100 экспанентаў, якія знаёмяць з рознымі аспектамі навукі цікава і даступна.
Адзін з намётаў расказваў і паказваў астрафатаграфію. То бок здымкі ўсяго, што знаходзіцца па-за зямлёй:
- Неба, блізкія і далёкія аб’екты, розныя з’явы на небе. Усходы, заходы, срэбныя аблокі, палярнае ззянне, якое было нядаўна ў нас у Польшчы, і якое было цудоўнейшым паказам. Гэта фатаграфіі Сонца, Месяца, планет, гэтак званага глыбокага неба, то бок туманнасцяў, галактык. Каб рабіць такія здымкі, канешне, важным з’яўляецца абсталяванне, але ў першай чарговасці я б назваў веды. У нас на стэндзе ёсць вельмі добры прыклад. Мае знаёмыя займаюцца салярыяграфіяй, то бок робяць здымкі слядоў сонца. Яны робяць іх пры дапамозе плёнкі, змешчанай у бляшанку ад піва са зробленай невялічкай дзіркай. Нічога іншага не трэба. Здымкі атрымліваюцца.
Да стэнду Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі прабіцца было складана. Працаўнікі Laboratorium Pana Korka паказвалі незвычайныя эксперыменты:
-Мы рабілі мікстуру для мыльных пузыроў, якія не лопаюцца, а потым правяралі яе на ўласнай канструкцыі прылады для пускання пузыроў. А цяпер мы робім прататып фотаапарата, які па-лацінску называецца camera obscura. З кардонных каробак мы робім аснову таго, з чаго складаеца фотаапарат. Нашыя маладыя навукоўцы памалявалі сярэдзіну каробак чорным колерам, які паглынае святло і яго не адлюстроўвае, атрымліваецца цёмны пакой, па-лацінску camera obscura. Пасля мы заінсталёўваем спецыялістычныя аб’ектывы з алюмініевых бляшанак, праз якія трапляе прамень святла. Згодна з правам оптыкі гэты прамень дасць нам у сярэдзіне каробкі рэчаісны вобраз таго, што звонку, каляровы, але, згодна з правіламі оптыкі, перавернуты.
Свае веды і здольнасці прэзентавалі вучні старэйшых класаў і студэнты, якія ў вольны час будуюць, складаюць, эксперыментуюць. Група ліцэалістаў, якая захапляецца робатабудаваннем, прэзентавала ўласна зробленыя спартыўныя робаты, пераможцы міжнародных конкурсаў:
-На працягу пяці гадоў мы будуем розныя робаты, між іншым, спартыўныя, якія ездзяць на спаборніцтвы і выконваюць разнастайныя задачы. Арганізатары даюць нам канкрэтныя заданні, а мы здабываем пункты. Тут разам з намі самы вялікі робат, які мы пабудавалі, які ездзіў з намі на чэмпіянат у Турцыі, і які заняў другой месца. Яго задача – збіраць кольцы-рынга і кідаць іх дакладна ў цэль. Мы паказваем таксама базу на колах, якая служыць іншым нашым праектам. З ёй мы ездзім на спаборніцтвы ў Жэшаў, арганізатары даюць нам розныя задачы, а мы іх выконваем, выкарыстоўваючы гэтую базу. На пікнік мы таксама падрыхтавалі варштаты для дзяцей па збудаванні мініаўтамабіляў і выставу цікавых прац 3D.
Польскае радыё было адным з арганізатараў Навуковага пікніку. Кожная з рэдакцый падрыхтавала свой стэнд. Мой калега Яахім Цяцерскі з Нямецкай рэдакцыі на стэндзе Польскага радыё для замежжа прэзентаваў сваю кнігу, напісаную на англійскай мове. Кніга – пра смецце ў космасе:
-Не кожны гэта разумее. Мы глядзім уверх і бачым прыгожае неба. Але за гэтым блакітным небам ёсць мноства праблем, а будзе іх усё больш. Гаворка пра касмічнае смецце. Некаторыя скажуць, што смецце – гэта дробязь. Як раз не. Яно можа выклікаць сур’ёзныя праблемы. У космас высылаецца ўсё большая колькасць тэхнікі: спадарожнікі, ракеты. Усё гэта ў космасе застаецца. Іх будзе ўсё больш. Касмічнае смецце лятае ў космасе, яго трэба неяк сцягнуць на зямлю. Як? Пра гэта расказвае мая кніга.
Наведвальнікі нашага стэнду правяралі свае веды пра Беларусь, а таксама папрацавалі журналістамі, спрабуючы прачытаць тэкст на беларускай мове. Трэба прызнаць, што ў многіх атрымалася выдатна: слухайце аўдыё.
Фотарэпартаж з Навуковага пікніка можна паглядзець тут.
ав