Беларуская Служба

У Польшчу збіралісяі прыехаць сотні ўдзельнікаў небяспечнай міжнароднай банды на свой з'езд

30.04.2025 12:45
У тым ліку асобы, якія з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў. 
 . ,     .
Ілюстрацыйны здымак. Невядома, ці ў гангу ёсць жанчыны.Фота: Pixabay.com/DG-RA

У Польшчы сарвалі з’езд банды матацыклістаў «Bandidos MC» - піша партал Onet. Улады польскага горада Мыславіцы скасавалі дазвол на правядзенне міжнароднага з’езду матацыклетнага клуба «Bandidos MC», які меўся адбыцца летам у мясцовым парку. Гэтая арганізацыя лічыцца ва ўсім свеце злачыннай групоўкай.

Паводле інфармацыі паліцыі, у Польшчу маглі прыехаць сотні ўдзельнікаў банды з усяго свету, у тым ліку асобы, якія з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў. Асобную трывогу выклікала магчымасць канфлікту з канкурэнтнай бандам «Hells Angels», якая таксама дзейнічае ў краіне. Паводле дадзеных Міністэрства юстыцыі ЗША, у «Bandidos MC» налічваецца каля 2500 удзельнікаў у 303 філіялах у 22 краінах (у тым ліку ў Польшчы), што робіць яго другім па велічыні матацыклетным бандыцкім клубам у свеце пасля «Hells Angels».

Асноўнымі кірункамі злачыннай дзейнасці групы з’яўляюцца гандаль зброяй, наркотыкамі, сутэнёрства і адмыванне «брудных» грошай. У 2013 годзе ФБР атрымала доказы кантактаў «Bandidos MC» з мексіканскім наркакартэлем Los Zetas, у супрацоўніцтве з якім яны распаўсюджвалі і перапраўлялі наркотыкі на тэрыторыю ЗША.

Афіцыйна адмену з’езду аргументавалі «рэканструкцыяй парку», але, як паведамляюць журналісты парталу, рашэнне было прынята толькі пасля іх запытаў і павышанай увагі паліцыі.

У цэнтры ўвагі апынуўся і адзін з польскіх членаў банды — гангстар з Труймяста (Гданьск, Гдыня, Сопат) Ольгерд Л., псеўданім «Олё». Ён быў арыштаваны за ўдзел у злачыннай групе і сувязі з расійскімі спецслужбамі. Раней бандыт быў звязаны з іншага бандыцкай структурай, а ў апошнія гады далучыўся да «Bandidos MC». З ім быў звязаны скандал, каліт стала вядома пра сувязі Альгерда Л. з кандыдата у прэзідэнты Каралем Наўроцкім. Сам Наўроцкі на пытанне журналістаў пра гэтую сувязь адказаў, што яна звязаная з удзелам Альгерда Л. у патрыятычных мерапрыемствах. «Такія адносіны я маю з тысячамі палякаў і полек», — падкрэсліў ён.

Нягледзячы на адмену мерапрыемства ў Мыславіцах, з’езд можа быць перанесены ў іншае месца ў Польшчы. Паліцыя рыхтуецца да магчымых сцэнарыяў.

нг