Інгрэдыенты для пясочнага цеста
300 г пшанічнай мукі
150 г халоднага масла
1 яйка
дробка солі
3 сталовыя лыжкі цукру
Інгрэдыенты
500 г клубніцаў
1 сцябло рэвеню (рабарбару)
3 сталовыя лыжкі цукру
2 сталовыя лыжкі крухмалу
2 сталовыя лыжкі міндальных шматкоў
1 сталовая лыжка трысняговага цукру
Спосаб прыгатавання
Змясціце ўсе інгрэдыенты для пясочнага цеста, у тым ліку дробна нарэзанае сметанковае масла, у міску міксера і змяшайце, пакуль інгрэдыенты не злучацца ў аднароднае цеста. Загарніце шар цеста ў харчовую плёнку і пастаўце ў халадзільнік на 1 гадзіну.
Клубніцы памыйце, абсушыце і ачысціце, затым нарэжце. Ачысціце рабарбар і нарэжце на дробныя кавалкі. Змяшайце клубніцы і рабарбар з цукрам і прасеяным праз сіта крухмалам.
Раскатайце цеста на лісце пергаменту, а пасля перакладзіце ў круглую форму для выпечкі. Цеста павінна быць як мага роўнае. Пералажыце на цеста зверху клубніцы і рабарбар. Загарніце бакі цеста ў цэнтр тарта, злёгку прыціскаючы. Пасыпце цукрам. Выпякайце пры тэмпературы 200 градусаў 35-40 хвілін, пакуль краі не стануць залацістымі. Прыкладна за 10-15 хвіліне да гатоўнасці пасыпце тарт міндалем.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
відэа: адзін з варыянтаў тарта
слухайце аўдыёфайл