Беларуская Служба

Медбрат – мужчыны актыўна выбіраюць прафесію, якая раней лічылася жаночай

12.05.2025 17:13
 Актуальна ў Польшчы працуе больш за 315 тыс. медсёстраў і 10 тыс. 500 медбратоў.
Мужчынскі медыцынскі персанал крыніца: pixabay.com/Free for use under the Pixabay

Сёння – Міжнародны дзень медсёстраў і медбратоў. Згаданая прафесія, якая раней лічылася жаночай, прыцягвае ўсё больш мужчын. Актуальна ў Польшчы працуе больш за 315 тыс. медсёстраў і 10 тыс. 500 медбратоў. У краіне таксама 43 тыс. медсясцёр-акушэрак і 91 медбрат-акушэр. Тэндэнцыя будзе аднак мяняцца, таму што ў медыцынскія ВНУ на спецыяльнасць «сястрынская справа» паступае ўсё больш мужчын.

Актуальна ў Польшчы, каб быць медсястрой альбо медбратам, неабходна закончыць медыцынскую ВНУ мінімум на ўзроўні бакалаўра. Пасля атрымання дыплому магістра ў медбратоў і медсясцёр аўтаматычна расце зарплата. Больш за тое, кожны магістр медбрат альбо медсястра павінен мець у Польшчы спецыялізацыю, так як лекар, для прыкладу, у галіне анестэзіялогіі, хірургіі, экстраннай медыцыны і г.д. Увогуле кампетэнцыі медсёстраў і медбратоў у Польшчы – вельмі шырокія. Для прыкладу, яны могуць выпісваць рэцэпты.

вс