Хатні візіт дзіцячага псіхіятра ў Польшчы за 2 тысячы злотых (475 еўра) часта з'яўляецца неабходнасцю для бацькоў дзяцей у псіхічным крызісе, таму што тэрміны візіту ў дзяржаўнага псіхіятра доўжацца месяцамі - піша Dziennik Gazeta Prawna.
Школьныя выпускныя экзамены — самы пік прыёму ў аддзяленні дзіцячай псіхіятрыі, калі калідоры запаўняюцца дадатковымі ложкамі.
Няма тэрмінаў нават у неадкладных выпадках, а такім лічыцца стан псіхозу або спроба суіцыду. У афіцыйным пошукавіку terminyleczeniaNFZ.gov.pl у Варшаве першы магчымы тэрмін - 25 жніўня гэтага года, у Кракаве - 18 лістапада.
Прыватны візіт у псіхіятра ў Польшчы каштуе 420- 2000 злотых (100 -475 еўра). Гэтыя кошты не здзіўляюць прэс-сакратара Вышэйшай медычнай палаты Якуба Касікоўскага.
— Гэта сумная рэчаіснасць, рынку выгадны крызіс, спароджаны дзяржавай. Таму што да часу вялікага крызісу дзіцячай псіхіятрыі, пра які пачалі гаварыць некалькі гадоў таму, гэта была самая занядбаная галіна медыцыны ў Польшчы. Улады забылася пра яе. Дзіцячыя псіхіятрычныя аддзяленні нагадвалі турму. Нездарма маладыя ўрачы неахвотна ішлі на гэтую спецыяльнасць.
Зараз у Польшчы працуе 568 дзіцячых псіхіятраў, у 2015 годзе - іх было ўсяго 335 чалавек.
яс